Перайсці да зместу

Барджэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Барджэла
італ.: Museo nazionale del Bargello
43°46′14″ пн. ш. 11°15′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
АрхітэктарЛапа Тэдэска[d][5]
Дата заснавання1865
Сайтbargellomusei.beniculturali.it/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барджэла (італ.: Bargello), вядомы таксама як палац Барджэла або Народны палац (італ.: Palazzo del Popolo) — мастацкі музей у Фларэнцыі, раней былы казармай і турмой.

Гісторыяправіць зыходнік

Слова «Bargello» паходзіць ад познелац. bargillus (ад гоцкага bargi або нямецкага burg): г.зн. замак або ўмацаваная вежа. У сярэднія вякі гэта назва прысвойвалася і ваеннаму капітану, які захоўваў мір і спакой («Капітан правасуддзя»). У Фларэнцыі ён звычайна заклікаўся з іншага горада, каб перашкаджаць праявам пратэкцыянізму. Гэтая пасада аналагічная сучаснаму кіраўніку паліцыі. Назва «Барджэла» таксама была перанесена на офіс капітана. Палац Барджэла быў спачатку пабудаваны для Capitano del Popolo (народнага капітана) і стаў першай гарадской ратушай. З 1261 стаў рэзідэнцыяй Падэста і вярхоўнага магістрата горада. Падэста абіраўся толькі на адзін год. Будынак Барджэла паслужыў прататыпам пры пабудове Палацца Век’ё. У 1574 Медычы скасавалі Падэста і размясціла ў Барджэла кіраўніка паліцыі. Будынак служыў турмой, пакарання адбываліся ў двары будынка, да таго часу, калі яны былі адмененыя герцагам Пятром-Леапольдам ў 1786 годзе. Паліцыя размяшчалася ў Барджэла да 1865 года.

Давід працы Данатэла

Спачатку, калі будынак быў пабудаваны ў 1256, ён меў 2 паверхі. Трэці паверх, складзены з малых блокаў, быў дададзены пасля пажару 1323 года.

Музейправіць зыходнік

З 1865 г. будынак быў пераўтворана ў нацыянальны музей (італ.: Museo Nazionale del Bargello) для паказу італьянскай скульптуры XIVXVII стагоддзяў. У музеі знаходзяцца такія тварэнні Мікеланджэла як Вакх, Мадонна з дзіцем, Брут і Давід-Апалон. Акрамя таго, калекцыя ўключае Давіда і Святога Георгія працы Данатэла, Вакха працы Сансавіна, бюст Козіма I Медычы працы Чэліні і інш.

Зноскі

  • Sistema Cultura — 2019. Праверана 31 студзеня 2020.
  • Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.
  • https://www.inexhibit.com/mymuseum/museo-nazionale-del-bargello-florence/
  • Спасылкіправіць зыходнік

    Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Барджэла&oldid=4412370"
    🔥 Top keywords: Main PageSpecial:SearchWikipedia:Featured picturesYasukeHarrison ButkerRobert FicoBridgertonCleopatraDeaths in 2024Joyce VincentXXXTentacionHank AdamsIt Ends with UsYouTubeNew Caledonia2024 Indian general electionHeeramandiDarren DutchyshenSlovakiaKingdom of the Planet of the ApesAttempted assassination of Robert FicoLawrence WongBaby ReindeerXXX: Return of Xander CageThelma HoustonFuriosa: A Mad Max SagaMegalopolis (film)Richard GaddKepler's SupernovaWicked (musical)Sunil ChhetriXXX (2002 film)Ashley MadisonAnya Taylor-JoyPlanet of the ApesNava MauYoung SheldonPortal:Current eventsX-Men '97