Пескі (гміна)

гміна Косаўскага і Івацэвіцкага паветаў Палескага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі

Гміна Пескі (польск.: Gmina Piaski) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Новых Песках[2] (433 жых. у 1921 годзе [1]).

Пескі
польск.: Gmina Piaski
Краіна
Уваходзіць уда 1920: Слонімскі павет
1920—1935: Косаўскі павет
1935—1939: Івацэвіцкі павет
Уключае50 грамад
Адміністрацыйны цэнтрНовыя Пескі
Дата ўтварэння1921
Дата скасавання1939
Насельніцтва (1921)12,437[1]

Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Слонімскага павета. 12 снежня 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Косаўскага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый[3]. 19 лютага 1921 года разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Палескага ваяводства. 1 красавіка 1935 года пасля скасавання Косаўскага павета гміна ўвайшла ў склад новага Івацэвіцкага павета таго ж ваяводства[4].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі