Імбрычак

посуд для запарваньня чайнага лісьця

Імбры́чак, і́мбрык — невялічкая кухонная прылада для запарваньня гарбаты ці іншых напояў у гарачай вадзе. Звычайна імбрычкі маюць зьверху адтуліну з накрыўкай, празь якую засыпаецца гарбата і заліваецца вада; ручку дзеля трыманьня рукой; і рыльца, адкуль наліваюць запараную гарбату. У некаторых выпадках унутры імбрычка можа зьмяшчацца сітца, каб працэжваць лісьце гарбаты пры наліваньні.

Сучасны імбрык зь сітцам

Мінуўшчына

Парцалянавы імбрык

Імбрычкі ўпершыню зьявіліся ў Кітаі за часам дынастыі Юань і атрымалі шырокае распаўсюджаньне за дынастыяй Мін[1]. Яны былі меншыя за сучасныя адпаведнікі, паколькі прызначаліся для аднае асобы — кітайцы пілі гарбату непасрэдна зь іхняга рыльца.

З канца XVII стагодзьдзя парцалянавыя імбрычкі разам з гарбатай трапілі з Кітаю ў Эўропу. Піцьцё гарбаты стала прывілеяй найвышэйшых саслоўяў, бо ў Эўропе парцаляна не выраблялася. У 1708 року Эрэнфрыд Вальтэр фон Чырнгаўс заснаваў у Дрэздэне першую парцалянавую фабрыку[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі