Перайсьці да зьместу

Міраслаў Лазоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міраслаў Лазоўскі
Дата нараджэньня 10 ліпеня 1973(1973-07-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 траўня 2023(2023-05-16)[2] (49 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак палітык
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Жалезнага рыцара Мэдаль за баявыя заслугі ордэн „За мужнасьць“
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лазоўскі (неадназначнасьць).

Мірасла́ў Лазо́ўскі (10 ліпеня 1973, Менск, Беларуская ССР — 16 траўня 2023, Бахмут, Украіна) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, адзін зь лідэраў «Белага легіёну».

Біяграфіярэдагаваць крыніцу

Нарадзіўся ў Менску. Маці паходзіць са Случчыны, бацька — з роду Лазоўскіх зь вёскі Гаі на Магілёўшчыне.

У 1995 годзе ўступіў у «Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў», пасьля стаў адным з заснавальнікаў «Белага легіёну». У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах у складзе каманды Аляксандра Казуліна.

У сакавіку 2000 году быў першым асуджаным паводле артыкулу 167.10 КаАП Беларусі («дзейнасьць ад імя незарэгістраваных ці не перарэгістраваных палітычных партыяў, прафэсійных саюзаў ці іншых грамадзкіх аб’яднаньняў»).

Затрымліваўся ў ліпені 2008 году па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня на Дзень незалежнасьці. У 2017 годзе затрыманы па так званай «справе патрыётаў». Празь некалькі месяцаў вызвалены. У тым жа годзе 8 верасьня ажаніўся зь Сьвятланай[3].

Кнігавыдавецкая дзейнасьцьрэдагаваць крыніцу

Працаваў інжынэрам матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, пасьля ў выдавецтве «Кнігазбор». Заснаваў супольна з гісторыкам Мікалаем Плавінскім кніжную сэрыю «Беларусь у войнах»[4]. У сэрыі былі выдадзеныя кнігі[5]:

  1. Мікалай Плавінскі. Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года. Серыя «Беларусь у войнах». — Мінск: Медысонт, 2015
  2. Плавінскі М. А. Узбраенне беларускіх земляў Х-ХІІІ стагоддзяў. Мінск: Галіяфы, 2013
  3. Дзмітрый Матвейчык. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: Нарыс баявых дзеянняў. — Мінск: Медысонт, 2013

Эміграцыярэдагаваць крыніцу

Пасьля пратэстаў 2020 году зьехаў ва Ўкраіну, ваяваў у беларускім добраахвотніцкім аддзеле з расейскімі агрэсарамі[6]. За адвагу ў баях быў узнагароджаны беларускім Мэдалём за баявыя заслугі[7].

Загінуў падчас баёў пад Бахмутам.

Быў пасьмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Жалезнага рыцара[8].

Узнагароды[9]рэдагаваць крыніцу

Беларусьрэдагаваць крыніцу

Украінарэдагаваць крыніцу

  • Заахвочвальная адзнака Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны «За мужнасьць пры выкананьні спэцзаданьняў» (02.12.2022, № 2845)
  • Ордэн «За мужнасьць ІІІ ступені» (указ Прэзыэнта Ўкраіны ад 14.06.2023, № 387165), пасьмяротна

Памяцьрэдагаваць крыніцу

У горадзе Роўна ў гонар Міраслава Лазоўскага названая вуліца[10].

25 сакавіка 2024 г. У Нацыянальным музэі гісторыі Ўкраіны была адчыненая пэрсанальная экспазыцыя памяці Міраслава Лазоўскага[11].

Глядзіце таксамарэдагаваць крыніцу

Вонкавыя спасылкірэдагаваць крыніцу

Крыніцырэдагаваць крыніцу

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаВікіпэдыя:ФорумСпэцыяльныя:Апошнія зьменыКарлес ПудждэмонЮрай ЦінтулаЯўгенія ЯнішчыцСпэцыяльныя:ПошукВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюПрыназоўнікІван ЧыгрынаўВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларусьДругая сусьветная вайнаШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/СучасныяВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВікіпэдыяАлег ЖданЎАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіЖывіляПошукавая аптымізацыяДапамога:ЗьместІмёны ліцьвінаўІгар СідарукМіраслаў ЛазоўскіГутаркі ўдзельніка:RiwaiНазоўнік16 траўняФранц БайрасСьпіс гарадоў БеларусіАлесь СавіцкіІсьляндзкі коньЗямля пад белымі крыламіВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаВікіпэдыя:СуполкаБісэксуальная парнаграфіяУдзельнік:Riwai