Агульнанацыянальнае тэлебачаньне

«Агульнанацыянальнае тэлебачаньне» («АНТ») — расейскамоўны прапагандысцкі тэлеканал рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, заснаваны згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 15 лютага 2002 году № 101.

«Агульнанацыянальнае тэлебачаньне»
КраінаБеларусь
Зона вяшчаньняБеларусь
Створаны19 сакавіка 2002 (22 гады таму)
ЗаснавальнікМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (51%), Беларусбанк (29%) і «Фабрыка інфармацыйных тэхналёгіяў» (20%)
УладальнікЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»
КіраўніцтваМарат Маркаў
Афіцыйны сайтwww.ont.by

Пачаў трансьляцыі 25 чэрвеня 2002 году на частасьці Грамадзкага расейскага тэлебачаньня з працягам распаўсюду ў этэры часткі расейскіх перадачаў[1]. Ад заснаваньня меў карэспандэнцкія пункты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і за мяжой (Данія, ЗША, Кітай, Польшча, Расея, Швэцыя і Ўкраіна)[2]. У сакавіку 2007 г. атрымаў галоўную ўзнагароду трэцяга нацыянальнага спабору «Тэлевяршыня» з рук прэзыдэнцкага ідэоляга і памочніка Алега Праляскоўскага за правядзеньне канцэртнага тура «За Беларусь!» напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[3]. У 2007 г. на сваю 5-ую гадавіну перайшоў на кругласутачнае вяшчаньне[4].

Летам і восеньню 2020 году, пасьля гвалтоўнага падаўленьня сілавымі структурамі рэжыму Лукашэнкі хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў, з АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды каля чвэрці ўсіх працаўнікоў: не менш за 80 чалавекаў з 300[5]. Паводле сьведкаў, кіраўнік АНТ Марат Маркаў пагражаў звальняючымся крымінальнымі справамі і гвалтоўнымі зьнікненьнямі(ru)[5].

3 чэрвеня 2021 году на тэлеканале выйшла перадача з удзелам Рамана Пратасевіча і Марата Маркава, абазначаная як інтэрвію Пратасевіча. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемэнт катаваньня палітвязьня[6][7][8][9]. 21 чэрвеня 2021 году Маркаў быў унесены ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[10].

Перадачы

  • Адкрыты фармат (панядзелак, 21:05; вядоўца Вячаслаў Бандарэнка);
  • Дыханьне плянэты (нядзеля, 21:05; кіраўнік Тэнгіз Думбадзэ);
  • Контуры (нядзеля, 20:00; вядоўца Аляксандар Аверкаў);
  • Наш ранак (панядзелак-пятніца, 6:00 і нядзеля, 7:00; вядоўцы Валер Кашчэеў і Люся Лушчык, Герман Цітоў і Натальля Радзіна, Яўген Булка і Вольга Багатырэвіч);
  • Тэма дня (аўторак-чацьвер, 22:15; Зьміцер Семчанка);
  • Чакай мяне (пятніца, 18:20; вядоўцы Зьміцер Пусьцільнік і Юлія Кадушкевіч);
  • Як ёсьць (субота, 20:45; вядоўца Аляксей Міхальчанка).

Крыніцы