Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Латвіі

Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Ла́твіі, які набыў моц 1 ліпеня 2021, зьменшыў колькасьць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак да 43: 36 краёў (па-латыску: novadi, адз. л. novads) і сямі дзяржаўных гарадоў (valstspilsētas, адз. л. valstspilsēta). Краі падзяляюцца на 71 места/мястэчка (pilsētas, адз. л. pilsēta) і 512 валасьцей (pagasti, адз. л. pagasts).

Да 2021 року ў Латвіі існавалі 110 краёў і 9 рэспубліканскіх гарадоў.

Дзяржаўныя гарады

Дзяржаўныя гарады і краі Латвіі паводле стану на 1 ліпеня 2021
Дзяржаўныя гарады, краі, воласьці і мястэчкі Латвіі паводле стану на 2022
Воласьці Латвіі паводле стану на 2022

Рэформай 2020 року дзевяць рэспубліканскіх гарадоў плюс Огрэ былі пераўтвораныя ў дзяржаўныя гарады, а з 1 ліпеня 2021 року да іх далучаныя яшчэ Ецава і Кукенойс. Аднак тры зь іх — Екабпілс, Валміера і Огрэ — уваходзяць у склад Екабпілскага, Валміерскага і Огрскага краёў; толькі астатнія сем гарадоў маюць уласнае самакіраваньне.

Назва местаНасельніцтва
(2021)[1]
СУП (млн €),
2018[2]
СУП на душу (€), 2018[2]
Вэнтсьпілс
33 37247013 600
Дзьвінск
80 6276938400
Елгава
55 33658310 400
Ліепая
67 96489713 000
Рыга
614 61816 39525 800
Рэзэкнэ
26 83928310 100
Юрмала
50 2484218600

Краі

Паводле стану на 2021 ліпеня 1 року ў Латвіі 36 краёў[3][4].

Крыніцы