Алег Еўдакімаў

беларускі футбаліст

Алег Еўдакімаў (нарадзіўся 25 лютага 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману». У 2017 годзе правёў 2 матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Алег Еўдакімаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся25 лютага 1994(1994-02-25)[1][2] (30 гадоў)
Рост175 см
Вага70 кг[3]
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбНёман Горадня
Нумар15
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2013—2018Менск114 (7)
2014Менск-225 (1)
2019Нёман Горадня27 (1)
2020—2022Менск61 (3)
2022Туран8 (1)
2023Дынама Менск8 (0)
2023—4Нёман Горадня24 (2)
Зборныя
2013—2016Беларусь (да 21)31 (2)
2017Беларусь2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 чэрвеня 2024.

Кар’ера

Клюбная

З 2011 году выступаў за дубль футбольнага клюбу «Менск». У сэзоне 2013 году стаў праходзіць і ў асноўны склад каманды. Дэбютаваў за «Менск» у Найвышэйшай лізе 7 ліпеня 2013 году ў матчы супраць «Нёмана» (2:0). 6 кастрычніка 2013 году забіў свой першы гол за «Менск», усталяваўшы канчатковы лік у матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (3:1). У міжсэзоньні 2013—2014 гадоў гуляў за фарм-клюб «Менск-2», але сэзон 2014 году пачаў у дублі менчукоў. У траўні 2014 году быў пераведзены ў «Менск-2», у ягоным складзе правёў у Першай лізе 25 матчаў і забіў 4 галы. Пасьля сэзону 2014 году «Менск-2» спыніў існаваньне, і ў студзені 2015 году Алег вярнуўся ў склад «Менску»[4]. У сэзоне 2015 году здолеў замацавацца ў асноўным складзе менскай каманды на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сэзоне 2016 году звычайна выступаў у якасьці левага паўабаронцы, а ў сэзоне 2017 году выкарыстоўваўся на розных пазыцыях у цэнтры поля.

У студзені 2019 году склаў дамову з гарадзенскім «Нёманам»[5]. У складзе гарадзенскай каманды стаў гульцом асновы. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Нёман»[6] і неўзабаве вярнуўся ў «Менск», падпісаўшы аднагадовы кантракт[7]. Замацаваўся ў аснове сталічнага клюбу. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[8]. У ліпені 2022 году пакінуў каманду[9] і неўзабаве афіцыйна быў прадстаўлены ў якасьці гульца казаскага «Турана»[10]. У лютым 2023 году далучыўся да менскага «Дынама»[11]. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з дынамаўцамі[12] і неўзабаве вярнуўся ў «Нёман»[13]. У лютым 2024 году падоўжыў кантракт з гарадзенскім клюбам[14].

Міжнародная

1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.

Дасягненні

Статыстыка

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Менск2015Найвышэйшая ліга250
2016Найвышэйшая ліга263
2017Найвышэйшая ліга292
2018Найвышэйшая ліга291

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі