Андрэ Агасі

Андрэ́ Кірк Ага́сі (Агасян) (па-ангельску: Andre Kirk Agassi, нарадзіўся 29 красавіка 1970 года, Лас-Вэгас, штат Нэвада, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны тэнісіст армянскага паходжаньня, былая першая ракетка сьвету.

Андрэ Агасі
КраінаСьцяг ЗША ЗША
Пражывае ўЛас-Вэгас, Нэвада, ЗША
Нарадзіўся29 красавіка 1970
Рост1.8 м.
Вага80 кг.
Пачатак кар’еры1986
Канец кар’еры3 верасьня 2006
Працоўная рукаправая, бэк-хэнд абодвума
Прызавыя грошы$31,152,975
Адзіночны разрад
Матчаў870–274
Тытулаў68
Найвышэйшы рэйтынг1 (10 красавіка 1995)
Турніры Вялікага шлему
АўстраліяПерамога (1995, 2000, 2001, 2003)
ФранцыяПерамога (1999)
ЎімбэлданПерамога (1992)
ЗШАПерамога (1994, 1999)
Асноўныя турніры
Кубак МастэрзПерамога (1990)
Алімпіяда (1996)
Парны разрад
Матчаў40-42
Тытулаў1
Найвышэйшы рэйтынг123 (17 жніўня 1992)
Андрэ Агасі ў Вікісховішчы

Дасягненьні

Прафэсіянал з 1986 году. Выйграў 60 турніраў у адзіночным (у тым ліку 8 турніраў Вялікага шлема, 17 турніраў сэрыі Мастерс, 1 Кубак Мастэрс і 1 Алімпійскія гульні) і 1 турнір (турнір сэрыі Мастэрс) у парным разрадзе.

Лепшыя вынікі ў турнірах «Вялікага шлема»:

Выйграў Кубак Мастерс у 1990 годзе.

Першая ракетка сьвету з 10 красавіка 1995 году, захоўваў гэты тытул (з перапынкамі) на працягу 101 тыдня.

Чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў 1996 году ў адзіночным разрадзе.

Выйграў 17 з 22 фіналаў турніраў сэрыі Мастэрс, у якіх удзельнічаў.

22 кастрычніка 2001 году ў Лас-Вэгасе Андрэ спалучыўся шлюбам зь яшчэ адной легендай тэніса — Штэфі Граф. 27 кастрычніка ў іх нарадзіўся сын, названы Джэден Джылом. 3 кастрычніка 2003 году ў іх нарадзілася дачка — Джаз Элі (па-ангельску: Jaz Elle).

Завяршыў выступы 3 верасьня 2006 году.

На дадзены момант застаецца апошнім тэнісістам, хто здолеў выйграць усё 4 турніры Вялікага шлема у адзіночным разрадзе.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі