Армія абароны Нагорна-Карабаскай Рэспублікі

А́рмія абаро́ны Наго́рна-Караба́скае Рэспу́блікі (па-армянску: Լեռնային Ղարաբաղի Հանրապետության պաշտպանության բանակ) была афіцыйна створаная 9 траўня 1992 року ў якасьці ўзброеных сілаў непрызнанае Нагорна-Карабаскае Рэспублікі, што аб’яднала атрады самааховы, што ствараліся ў пачатку 1990-х рокаў.[3] Колькасьць Арміі абароны НКР ацэньваецца ў 18—20 тыс. жаўнераў і афіцэраў[4], мабілізацыйны рэзэрв — 20—30 тыс.[5] У яе склад уваходзяць мотапяхотныя, танкавыя, артылерыйскія часткі й падрозьдзелы й сілы СПА. У 2002 годзе вайсковы бюджэт НКР складаў каля 20 % ад СУП[6].

Армія абароны Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
ԼՂՀ պաշտպանության բանակ

Эмблема Арміі абароны НКР
Дата заснаваньня9 траўня 1992
Дата роспуску20 верасьня 2023
Штаб-кватэраХанкендзі
Камандаваньне
ПрэзыдэнтБако Саакян
Міністар абароныЛявон Мнацакаян
Вайсковыя сілы
Прызыўны ўзрост18 гадоў
Занятыя ў войску18—20 тысячаў[1]
Запас80—100 тысячаў[2]
Фінансавыя зьвесткі
Бюджэт50 млн дал. ЗША[2]
Прамысловасьць
Замежныя пастаўшчыкіСьцяг Армэніі Армэнія
Дататковыя зьвесткі
ГісторыяКарабаская вайна

У 2007 годзе, на 1000 чалавек, што пражывалі ў НКР прыходзілася 65 вайскоўцаў, што перавышае аналяґічныя паказчыкі ўсіх краінах Каўказу. Узброеныя сілы ў непрызнанай рэспубліцы разглядаюцца як інстытут, што забясьпечвае стабільную працу, і шматлікія сем’і залежаць ад атрыманай за яе аплаты[7].

Асноўныя бітвы

Асноўны артыкул: Карабаская вайна
  • Штурм Шушы (8—9 траўня 1992)
  • Адкрыцьцё Лячынскага калідора між Рэспублікаю Армэнія й Нагорным Карабахам (1992)[8]
  • Абарона Мартакэртскага фронту (1992—94)

Гісторыя

Стваральнікамі Арміі аховы НКР сталі Самвэл Бабаян («Іжо», камандуючы арміяю НКР да 1999 р.), ґенэрал Хрыстафар Іванян і шэраг іншых савецкіх афіцэраў — палкоўнік Анатоль Зіневіч, палкоўнік Аркадзь Тэр-Тадэвасян, маёр Сэйран Аганян, а таксама Сэрж Саргсян (в. а. міністра абароны Нагорна-Карабаскае Рэспублікі з 1992 па жнівень 1993[9]), Вазгэн Саргсян (міністар абароны Армэніі ў 1992—93, дзяржаўны міністар, в. а. міністра абароны ў 1993—95, прэм’ер-міністар Армэніі ў 1998—99), Мантэ Мелканян («Аво», кіраўнік абароны ў Мартунінскім раёне).Кіраўніком вайсковага атрада, у жніўні 1992 року які стаў старшынём дзяржаўнага камітэту абароны быў Робэрт Качаран[10].

Мэмарыял танку з Аскэране.

Сярод арґанізатараў першых апалчэнскіх атрадаў былі Разьмік Пэтрасян, Мурад Пэтрасян, Аркадзь Карапэцян, Самвэл Ахаян і інш.

Да сярэдзіны 1990-х Карабаская армія самааховы складалася ў асноўным з карабахскіх або азэрбайджанскіх армянаў, а таксама добраахвотнікаў з Армэніі. Тады высокі адсотак ўзбраеньня арміі НКР складала ўзбраеньне, захопленае ў азэрбайджанскіх, альбо рэшткі ад савецкіх войскаў. Значная колькасьць зброі й матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня паступілі з Армэніі, часта за кошт рэґулярнае арміі. Да 1994 карабахская армія самааховы стварыла інфраструктуру, якая ўключае казармы, трэніравальныя цэнтры, рамонтныя базы. Паразы, якія армяне нанесьлі Азэрбайджану ў 1993 годзе, былі аднесеныя экспертамі ў асноўным на кошт сілаў самааховы, хаця рэґулярныя армянскія войскі таксама ўдзельнічалі[11].

У войску Нагорнага Карабаха служаць усе мужчыны рэспублікі. Для таго, каб стаць чыноўнікам неабходна адслужыць два ркоу ў шэрагах узброеных сілаў НКР[12].

З 2015 р. кіраўніком Міністэрства абароны НКР зьяўляецца ґенэрал-лейтэнант Лявон Мнацаканян.[13]У 2007—2015 гэтую пасаду займаў Моўсэс Акапян[14]

Тэхніка і ўзбраеньне

Армія аховы НКР цесна зьвязаная з Узброенымі сіламі Армэніі, якія дапамагаюць узбраеньнем і вайсковым рыштункам. Афіцэры з Армэніі ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы вайскоўцаў Арміі НКР, хаця кіраўніцтва Армэніі заяўляе аб тым, што ў Нагорным Карабахе і вакол яго няма ніводнага прадстаўніка ўзброеных сілаў Армэніі[15]. Па наяўных адзнаках, больш за палову асабістага складу Арміі аховы НКР — жыхары Армэніі[16]. На тэрыторыі Нагорнага Карабаху разьмешчаная вайсковая частка № 33651 Арміі Армэніі.[17]

Маюцца наступныя адзнакі тэхнікі Арміі аховы НКР (некаторае ўзбраеньне, пералічанае ніжэй, можа належыць да ЎС Армэніі[4]):

ТыпВыяваВытворчасьцьПрызначэньнеКолькасьцьНататкі
Танкі
Т-72[4][18][19]  СССРАсноўны баявы танк200-300[4]Па другіх дадзеных 371[20]
Т-55[18][19]  СССРСярэдні танк
БМП, БВМ і БТР
БМП-1[4][18]  СССРБаявая машына пяхоты80[18]
БМП-2[4][18]  СССРБаявая машына пяхоты153[18]Ад 256 да 324[5][16][21][22]
БРМ-1К  СССРБаявая выведчая машына5[18]
БРДМ-2  СССРБаявая выведчая машына
БТР-70  СССРБронетранспартэр9[18]
БТР-80  СССРБронетранспартэр
БТС-4[19]  СССРБраняваны цягач
РСЗА
WM-80[4] Кітай273-мм РСЗА
БМ-21 «Град»[4][19]  СССР122-мм РСЗА44[21]
Артылерыйскія сыстэмы
2С1 «Гвазьдзік»[4][18][19]  СССР122 мм САУ12[18]
2С3 «Акацыя»  СССР152 мм САУ12[18]
2А36 «Гіяцынт-Б»  СССР152 мм САУ~50 ад.[18]Па другіх дадзеных 99[21]
Д-20[4]  СССР152 мм гармата-гаўбіца~50 ед.[18]
Д-30[4]  СССР122 мм гармата-гаўбіцада 100 ад.[18]Па другіх дадзеных 102[21]
МЛ-20  СССР152 мм гармата-гаўбіца53[21]
М-120  СССР120-мм палкавы мінамёт
М74/75[4]  СФРЮлёгкі мінамёт
Супрацьтанкавае ўзбраеньне
СПГ-9[4] СССРСупрацьтанкавы ґранатамёт (станковы)
РСГ-7[23] СССРРучны супрацьтанкавы гранатамёт
«Штурм-С»[4]  СССРСТРКня менш за 6[18]
«Конкурс»[4]  СССРСТРКня менш за 6[18]
Тактычныя ракетныя комплексы
9К72 «Эльбрус»[4][19] СССРАпэратыўна-тактычны ракетный комплекс
Кропка — У[19] СССРАпэратыўна-тактычны ракетный комплекс
Сыстэмы СПА
С-300[24] РасеяЗРК далёкага дзеяньня
С-125/125М[4][18] СССРЗРК малага дзеяньня
Кола[4][18] СССРЗРК сярэдняе далёкасьці15-18[18]
Куб[4] СССРЗРК малой далёкасьціадзін дывізіён[18]
С-75[4][18] СССРЗРК малой далёкасьці
Аса СССРЗРК бліжняга дзеяньняня менш за 6[18]
Страла-10[18] СССРЗРК бліжгяга дзеяньня
ЗСУ-23-4[4] СССРЗэнітная самаходная ўсталёўканя менш за 6[18]
ЗУ-23-2[4][23]/ СССРЗэнітная ўсталёўка
Іголка−1[4] СССРПераносны зэнітны ракетны комплекс
Іголка[4] СССРПераносны зэнітны ракетны комплекс
Авіяцыя
Мі-24[18] СССРУдарны гелікоптэр5[4]
Мі-8МТ[18] СССРШматмэтавы гелікоптэр5[4][18]

Глядзіце таксама

Крыніцы

  • ^ а б Blandy C. W. Азэрбайджан: Ці Вайна За Нагорны Карабах Ёсьць Рэалістычным Варыянтам? Ґрупа Па Прагрэсіўнаму Дасьледваньню й Адзнацы. Сэрыі Каўказу 08/17 = Azerbaijan: Is War Over Nagornyy Karabakh a Realistic Option? Advanced Research and Assessment Group. Caucasus Series 08/17. — Defence Academy of the United Kingdom, 2008. — С. 16. — ISBN 978-1-905962-49-5
  • ^ Third section partial decision as to the admissibility of Applications nos. 36894/04 by Arayik Zalyan and 3521/07 by Razmik Sargsyan and Musa Serobyan against Armenia(недаступная спасылка)
  • ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю Аляксандар Храмчыхін Форпост с вопросами // Военно-промышленный курьер : Ґазэта. — 2016. — № 9(624).
  • ^ а б в г д е ё Карабах воюет советским // Газета.ру. — 2016.
  • ^ Schmidt H.-J. Military Confidence Building and Arms Control in Unresolved Territorial Conflicts // PRIF Reports No 89. Frankfurt am Main, 2009. P. 12.
  • ^ а б в г д International Institute for Strategic Studies Вайсковы балянс 2004-2005 = The Military Balance 2004-2005. — 104 edition (October 31, 2005). — Routledge. — С. 82. — 368 с. — ISBN 978-0-198566-22-9
  • ^ [[#CITEREFМартиросян, 2006{{{год}}}|{{{аўтар}}} {{{год}}}]].
  • ^ а б Аляксей Рам Разведка дракой // Военно-промышленный курьер : ґазэта. — 2016. — № 14(629).
  • ^ Карабахская ловушка / СНГ / Независимая газета
  • Літаратура

    Вонкавыя спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонВікіпэдыя:ФорумПрыназоўнікМарыя АнтуанэтаСпэцыяльныя:ПошукЛічэбнікСпэцыяльныя:Апошнія зьменыШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/Сучасныя2008БабёрАркадзь КуляшоўПорнгабАпавядальны сказВікіпэдыя:СуполкаВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДругая сусьветная вайнаДзеяслоўПорнасайтДапамога:ЗьместЛюдміла РублеўскаяВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціЛязьбійская парнаграфіяЯнка СіпакоўКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняІван ШамякінВікіпэдыяЎМікола МятліцкіПрыметнікБеларусьЛацінкаКузьма ЧорныМаксім ТанкБеларуская моваАлесь СавіцкіІмёны ліцьвінаўПарнафільм у ФранцыіMemento mori