Арцём Быкаў

беларускі футбаліст

Арцём Генадзевіч Быкаў (нарадзіўся 19 кастрычніка 1992 году, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабронца менскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Арцём Быкаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся19 кастрычніка 1992(1992-10-19)[1][2] (31 год)
Рост182 см
Вага75 кг[3]
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбДынама Менск
Нумар7
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2009—2010Энэргетык-БДУ50 (6)
2011—2018Дынама Менск126 (10)
2012 Бяроза-201012 (2)
2015 Менск10 (1)
2018—2020Дынама Берасьце46 (3)
2021—4Дынама Менск85 (16)
Зборныя
2012—2013Беларусь (да 21)17 (4)
2014—4Беларусь27 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 чэрвеня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
12 верасьня 2023.

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў кар’еру ў «Зорцы-БДУ», а ў 2011 годзе перайшоў у менскае «Дынама», дзе спачатку выступаў за дубль. Першую палову 2012 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а пасьля вяртаньня стаў зьяўляцца ў асноўным складзе «Дынама».

У сэзоне 2013 году замацаваўся на пазыцыі апорнага паўабаронцы, дзе нярэдка стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. 22 верасьня 2013 году ў канцы матча супраць «Нёману» здарыўся канфлікт паміж Быкавым і Гі Стэфанам Эсамэ[4], з-за якога Арцём быў на некаторы час адхілены ад асноўнага складу. Адразу пасьля вяртаньня, 26 кастрычніка 2013 году, забіў свой першы гол у чэмпіянаце, з далёкай адлегласьці паразіўшы браму «Гомлю».

У сэзоне 2014 году заставаўся асноўным апорным паўабаронцам менчукоў, часам гуляў як флянгавы паўабаронца. 20 ліпеня 2014 году падчас матчу зь берасьцейскім «Дынама» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненьні зь Любэнам Нікалавым, вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 году. У жніўні 2015 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск» да канца сэзону[5]. У складзе «Менску» замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі левага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Дынама»[6]. У сэзоне 2016 году трывала гуляў у аснове дынамаўцаў, часам выкарыстоўваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Сэзон 2017 году пачынаў у цэнтры паўабароны, пазьней стаў выступаць у якасьці левага абаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[7]. У жніўні 2018 года паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[8] і неўзабаве падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[9]. У складзе берасьцейскай каманды стаў гуляць у пачатковым складзе. Сэзон 2019 году таксама пачынаў у асноўным складзе, аднак у траўні атрымаў траўму, і да канца сэзону зьяўляўся на полі толькі эпізадычна. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на сэзон 2020 году[10].

У студзені 2021 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[11], дзе стаў гульцом стартавай адзінаццаткі. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[12].

Міжнародная

18 траўня 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану. У 2015—2016 гадах не выклікаўся ў зборную, а 1 чэрвеня 2017 году пасьля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Швайцарыі (0:1). З 2018 году чарговы раз заставаўся па-за складам зборнай, пакуль 2 чэрвеня 2021 году не згуляў у таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненьні

«Дынама» Берасьце:

«Дынама» Менск:

Статыстыка

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Дынама Менск2015Найвышэйшая ліга121
Менск101
Дынама Менск2016Найвышэйшая ліга203
2017Найвышэйшая ліга292
2018Найвышэйшая ліга151
Дынама Берасьце122

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі