Ашгабадзкі землятрус

Ашгабадзкі землятрус 1948 року (па-туркмэнску: 1948 Ашгабат ыер титремеси, па-расейску: Ашхабадское землетрясение 1948 года) здарылася 6 кастрычніка магнітудай 7,3 і максымальнай інтэнсіўнасьцю паводле Мэркальлі X (надзвычайная). Штуршкі адбываліся ў Туркмэнскай ССР (СССР) каля Ашхабаду.

Ашгабадзкі землятрус
Ашгабадзкі землятрус (Туркмэністан)
Сэрдар
Сэрдар
Дарэх Газ
Дарэх Газ
Ашгабадзкі землятрус
Дата і час 5 кастрычніка 1948 (75 гадоў таму)
Магнітуда 7,3 Ms
Месцазнаходжаньне эпіцэнтру 37°57′ пн. ш. 58°19′ у. д. / 37.95° пн. ш. 58.32° у. д. / 37.95; 58.32 58°19′ у. д. / 37.95° пн. ш. 58.32° у. д. / 37.95; 58.32
Закранутыя краіны (рэгіёны) Туркмэнская ССР, СССР
Іран
Найбольшая інтэнсіўнасьць X (надзвычайная)[1]
Пацярпелыя 10 000—110 000[2]

Апісаньне

Землятрус пачаўся а 2:17 ранку 6 кастрычніка 1948 року. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ля вёскі Гара-Гаўдан за 25 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Ашхабаду. Землятрус учыніў вялізныя разбурэньні ў сталіцы рэспублікі і вакольных вёсках, зьнішчыўшы амаль усе камяніцы і значна пашкодзіўшы бэтонныя дамы. Паводле розных ацэнак, колькасьць ахвяраў склала ад 10 000 да 110 000 чалавек, што роўна блізу 10% тагачаснага насельніцтва Туркменскай ССР.

У землятрусе загінула сям’я будучага туркмэнскага прэзыдэнта Сапармурата Ніязава (акрамя бацькі, які загінуў яшчэ на вайне)[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі