Барысавы камяні

(Перанакіравана з «Барысаў камень»)

Бары́савы камяні́ — манумэнтальныя помнікі эпіграфікі XII ст. на тэрыторыі Беларусі. Зь вядомых сямі вялікіх валуноў з высечанамі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «Господи помози…» захаваліся тры: у Маскве ў музэі-запаведніку «Каломенскае», каля Полацкага Сафійскага сабору і ў Друі.

Барысаў камень у Полацку

Гісторыя

Пачаткова Барысавы камяні былі паганскімі фэтышамі[1], аднак у 1-й трэці XII ст. на іх высеклі крыжы паводле загаду полацкага князя Рагвалода Усяславіча.

У народзе камяні захаваліся пад назвамі Барыс, Барыс-Хлебнік, Барыс-Глеб, Барысаглебскі, Пісар, Пісанік і інш. Існуе шмат паданьняў пра камяні[2].

Галерэя

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура