Баярская дума
Баярская дума — орган кіраваньня ў Маскоўскай дзяржаве. Зьявілася працягам княжай думы ў новых гістарычных умовах Маскоўскага княства. Бяз думы не абыходзіўся ні адзін гасудар, не выключаючы і Івана Жахлівага. Самастойнай ролі баярская дума не адыгрывае, яна, заўсёды дзейнічае разам з царом, складаючы сумесна з гаспадаром адзіную вярхоўную ўладу. Гэтае адзінства асабліва рэльефна выяўлялася ў справах заканадаўства і ў міжнародных зносінах. Па ўсіх справах выносілася рашэньне ў наступнай форме: «Гасудар прыказаў і баяры прысудзілі» або «Па гасудараву ўказу баяры прысудзілі». Баярская дума праіснавала да канца XVII стагодзьдзя і пазьней была ператвораная ў сэнат.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаВікіпэдыя:ФорумСпэцыяльныя:Апошнія зьменыКарлес ПудждэмонЮрай ЦінтулаЯўгенія ЯнішчыцСпэцыяльныя:ПошукВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюПрыназоўнікІван ЧыгрынаўВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларусьДругая сусьветная вайнаШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/СучасныяВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВікіпэдыяАлег ЖданЎАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіЖывіляПошукавая аптымізацыяДапамога:ЗьместІмёны ліцьвінаўІгар СідарукМіраслаў ЛазоўскіГутаркі ўдзельніка:RiwaiНазоўнік16 траўняФранц БайрасСьпіс гарадоў БеларусіАлесь СавіцкіІсьляндзкі коньЗямля пад белымі крыламіВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаВікіпэдыя:СуполкаБісэксуальная парнаграфіяУдзельнік:Riwai