Берасьце (хакейны клюб)

беларускі хакейны клюб

«Берасьце» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Берасьце
Заснаваны 2001
Адкуль Берасьце, Беларусь
Пляцоўка Берасьцейскі лядовы палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 2000
Фарм-клюб Цытадэль
Дырэктар Аляксей Ласко
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстраліга
brest-hockey.by

Гісторыя

Хакейны клюб паўстаў у 2000 годзе, калі быў пабудаваны Берасьцейскі лядовы палац спорту. Першы склад каманды быў сфармаваны пераважна маладымі беларускімі хакеістамі, а таксама шэрагам гульцоў з Расеі і Ўкраіны. У першым сэзоне 2001—2002 гадоў дружына заняла 7-е месца з васьмі ўдзельнікаў. Тым ня менш, пасьля другога этапу «Берасьце» захавала сваё месца і прабілася ў плэй-оф, дзе саступіла менскаму «Кераміну». Не зважаючы на тое, што ў наступным сэзоне клюб фінішаваў на 5 радку рэгулярнага сэзону, у плэй-оф каманда ня трапіла. Далейшы час «Берасьце» лічылася аўтсайдэрам чэмпіянату, фінішуючы па-за межамі месцаў з прасоўваньнем у плэй-оф. З 2007 году каманда тройчы запар замыкала турнірную табліцу паводле вынікаў сэзону.

У 2011 годзе каманда нарэшце прасунулася ў плэй-оф, але кіраўніцтва клюбу патрапіла ў скандал. У лютым хакеісты клюбу даслалі ліст кіраўніку Берасьцейскае вобласьці ў сувязі з гаротным станам гаспадаркі клюбу[2]. Дырэктар клюбу Вадзім Драчоў спачатку адмаўляў наяўнасьць ліста, а потым пагражаў сям’і аднаго з гульцоў каманды[3]. У дадатак была мажлівасьць пераносу матчаў вырашальнага раўнду ў Кобрынь праз дрэнны стан лёду на берасьцейскай пляцоўцы, але да пачатку матчаў зь «Юнацтвам» гэтую праблему разьвязалі[4]. Не зважаючы на розныя цяжкасьці, «Берасьце» належна змагалася з больш дасьведчаным «Юнацтвам». Першыя два матчы скончылі ў авэртайме зь перамогамі спачатку менчукоў, а потым і берасьцейцаў. Аднак майстэрства «Юнацтва» было вырашальным, і паводле вынікаў наступных двух матчаў менчукі рушылі далей па сетцы турніру. Пасьля сэзону разбіральніцтва ў клюбе працягнулася, і праз канфлікт з дырэктарам зь «Берасьця» сышла вялікая колькасьць гульцоў, у тым ліку найлепшы бамбардзір каманды Віктар Туркін[5] і дасьведчаны расеец Максім Балмачных[6]. Вынікі клюбу пагоршыліся, а фінансавы стан ня выправіўся.

Увесну 2012 году хакеісты каманда зьвярнуліся ў суд на кіраўніцтва клюбу[7], а дырэктар «Берасьця» скардзіўся на вялікія запазычанасьці клюбу[8]. У сэзоне 2013—2014 гадоў «Берасьце» прасунулася ў плэй-оф, але адразу ў чвэрцьфінале саступіла гарадзенскаму «Нёману». У міжсэзоньне каманду пакінуў найлепшы гулец сэзону брамнік Максім Гарадзецкі[9]. Таксама сышлі з клюбу два чэскія легіянэры Марцін Кадлэц і Якуб Мужык[10]. У лістападзе 2014 году з пасады галоўнага трэнэра быў звольнены Аляксандар Гаўрылёнак[11]. Крыху менш чым праз год з сваёй пасады дырэктара сышоў Драчоў, а ягонае месца заняў палкоўнік Сяргей Брытаў[12], які празь сямейныя абставіны звольніўся ў красавіку 2017 году[13]. Хакейны клюб, між тым, кожным разам фінішаваў па-за межамі плэй-оф. У 2018 годзе па рэформе Экстралігі «Берасьце» было далучанае да Экстралігі Б. У другой лізе берасьцейцы сталі сераднякамі турніру, а ў 2021 годзе зноўку прабіліся ў плэй-оф.

Пасьля чарговых зьменаў Экстралігі «Берасьце» вярнулася да наймацнейшых клюбаў. У кіраўніцтве зьмяніўся дырэктар: Сяргей Сушко перайшоў на працу ў менскае «Дынама», а ягоную пасаду заняў Аляксей Ласко[14][15]. «Берасьце» ня толькі захаваў лідэраў, але і ўмацаваўся. Да шыхтоў клюбу далучыліся брамнік Іван Палякоў[16], абаронцы Даніл Шчогалеў[17], Сяргей Шэлег[18] і Віталь Марчанка[19], а таксама нападнікі Рэнат Сафін[20], Уладзімер Міхайлаў[21] і Аляксандар Пухлоўскі[22]. Каманда скончыла сэзон 2021—2022 гадоў на 10-м месцы і прагуляла «Дынама-Маладэчна» ў матчах плэй-іну. У траўні 2022 году да складу «зуброў» далучыліся браты Маляўкі[23]. Клюб быў больш пасьпяховы ў рэгулярным сэзоне, скончыўшы яго на 8-м месцы. Аднак «Берасьце» зноў ня здолела перакрочыць плэй-ін, саступіўшы наваполацкаму «Хіміку». У траўні 2023 году «зубры» ўмацаваліся Ўсеваладам Кашкарам[24] і Паўлам Развадоўскім[25].

Склад

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
41 Максім Гарадзецкі08.06.199569 Сяргей Броньнікаў11.03.1996
Абаронцы
2 Сяргей Шэлег24.05.19907 Віталь Кафееў20.01.1996
8 Уладзіслаў Мартынюк28.08.199810 Раман Пятручык24.08.1999
14 Канстанцін Татарэнка14.12.200115 Аляксей Гарапучык15.04.2003
43 Ян Дудко27.11.200455 Ільля Сушко28.12.1997
73 Антон Кірэчка28.03.1994
Нападнікі
17 Валеры Жыгалаў12.04.200218 Віталь Антановіч26.02.2002
22 Віктар Боўбель02.06.199826 Юры Верамеенка05.09.2002
27 Усевалад Кашкар10.07.199432 Дзяніс Цыганоў28.10.1993
38 Сяргей Маляўка28.09.199044 Сяргей Карповіч03.01.2002
70 Яраслаў Косаў05.07.199377 Артур Гаўрус03.01.1994
80 Сьцяпан Саньнікаў25.09.199083 Аляксандар Маляўка28.09.1990
84 Мікіта Цэвалюк14.07.200486 Яўген Кунцэвіч11.04.1994
90 Фёдар Качан15.11.199397 Арцём Серада17.03.2004
99 Максім Мельнікаў15.04.1999

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі