Вюртэмбэрскі дом

Вюртэмбэрскі дом (па-нямецку: Haus Württemberg — старажытны нямецкі шляхецкі род, які мае свае карані ў асяродзьдзі Саліяў, кіраваў Вюртэмбэргам з канца XII стагодзьдзя да 1918 году. Галоўнымі супернікамі Вюртэмбэргаў за вяршэнства ў Швабіі традыцыйна былі Цэрынгены і Фюрстэнбергі. Па выніках Напалеонаўскіх войнаў вюртэмбэрскія кіраўнікі, быўшы найбліжэйшымі сваякамі Раманавых праз Марыю Фёдараўну, нарасьцілі свае ўладаньні і прынялі каралеўскі тытул (гл. Каралеўства Вюртэмбэрг). Адна з галінаў роду да канца XVIII стагодзьдзя правіла графствам Манбэльярскім на тэрыторыі сучаснай Францыі.

Герб Вюртэмбэрскіх на браме ў палацавым парку Альтгаўзэну

Вядомыя прадстаўнікі

  • Усё кіраўнікі Вюртэмбэргу
  • Іншыя чальцы Дому:
    • Аўгуст Фрыдрых Эбэргард Вюртэмбэрскі (1813—1885)
    • Аляксандар Вюртэмбэрскі (1771—1833)
    • Альбрэхт Вюртэмбэрскі (1865—1939)
    • Амалія Баварская (1865—1912)
    • Яўген Вюртэмбэрскі (1788—1857)
    • Алена Паўлаўна (Фрыдэрыка Вюртэмбэрская) (1807—1873)
    • Карл Вюртэмбэрскі (нар. 1936)
    • Людвіг Вюртэмбэрскі (1756—1817)
    • Марыя Фёдараўна (жонка Паўла I) (1759—1828)
    • Паўль Карл Фрыдрых Аўгуст Вюртэмбэрскі (1785—1852)
    • Сафія (прынцэса Вюртэмбэрская) (1818—1877)
  • Прадстаўнікі марганатычных галінаў:
    • Марыя Тэкская — каралева Ангельшчыны, жонка караля Георга V
    • Вільгельм фон Урах — кароль Летувы (1918 год)

Рэзыдэнцыі Вюртэмбэргаў

ВыяваНазваМесцазнаходжаннеСтыль
Старая Штутгарцкая рэзыдэнцыяШтутгартРэнэсанс
Новая Штутгарцкая рэзыдэнцыяШтутгартКлясыцызм
Людвігсбурская рэзідэнцыяЛюдвігсбургБарока
Гоэнгаймскі замакГоэнгаймБарока
АльтсгаўзэнАльтсгаўзэнБарока
Віла ФаварытЛюдвігсбургБарока
Віла СалітудШтутгартРакако

Вонкавыя спасылкі

Вюртэмбэрскі домсховішча мультымэдыйных матэрыялаў