Вікіпэдыя:Праект:ВікіВясна-2015

рэдагаваць ВікіВясна — 2015

ВікіВясна — міжнародны праект па рэдагаваньні Вікіпэдыі, які праходзіў цягам трох месяцаў 2015 року (з 21 сакавіка па 31 траўня). Мэтай праекту ёсьць паляпшэньне супрацоўніцтва між рознымі моўнымі разьдзеламі Вікіпэдыі краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, павышэньне ўзроўню ўласных ведаў пра суседнія краіны, а таксама ўзбагачэньне зьместу Вікіпэдыі адной тэматыкай на розных мовах.

Конкурс ладзіўся дабраахвотнікамі зь вікіпэдыйнай супольнасьці ў паасобных краінах і мясцовымі філіямі фундацыі Вікімэдыя. Ідэя праекту зьявілася па выніках тыдню супольнай працы між украінскай і эстонскай Вікіпэдыямі.

Яшчэ зусім нядаўна наш рэгіён перажыў некалькі сумных Вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнямі, раздраямі і расчараваньнямі (зьняцьце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 дзеля спыненьня Праскай вясны, эскаляцыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 і, урэшце, вясна 2014 року, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе).

Спадзяемся, што нашая спроба выкліча толькі пазытыўныя адчуваньні і падзеі на будучыя вёсны і палепшыць стасункі між нашымі краінамі. Без канца і бязь межаў!

Сьцяг АзэрбайджануСьцяг АльбанііСьцяг АрмэнііСьцяг АўстрыіСьцяг БаўгарыіСьцяг БеларусіСьцяг Босьніі і ГерцагавіныСьцяг ВугоршчыныСьцяг ГрузііСьцяг ГрэцыіСьцяг КазахстануСьцяг КіпруСьцяг ЛатвііСьцяг ЛетувыСьцяг Паўночнай МакедонііСьцяг ПольшчыСьцяг РасеіСьцяг РумынііСьцяг СлаваччыныСьцяг СлавенііСьцяг СэрбііСьцяг ТурэччыныСьцяг УкраіныСьцяг ХарватыіСьцяг ЧарнагорыіСьцяг ЧэхііСьцяг Эстоніі

Сьцісла: ствараліся артыкулы па тэматыцы розных краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (напрыклад, польская кухня, геаграфія Вугоршчыны, славацкая музыка, горы Баўгарыі, гаспадарка Ўкраіны…).

рэдагаваць Што б зрабіць
рэдагаваць Удзельнікі
вось хто ўзяў удзел у мерапрыемстве ВікіВясна-2015:
ВікіпэдыстКантактыЧым магу дапамагчы?Статус
(можа быць неактуальны)
RenessainceГутаркіарганізацыя, дапамога журыактыўны
LiashkoГутаркістварэньне артыкулаўактыўны
DymitrГутаркістварэньне артыкулаўактыўны
Raviaka RuslanГутаркістварэньне артыкулаўактыўны
HannabaradzinaГутаркіжурыактыўны
JarashГутаркіжурыактыўны
IlisankoГутаркістварэньне артыкулаўактыўны
Mr. ZabejГутарківікі мерапрыемствы, камунікацыіактыўны
DobryBratГутаркістварэньне і паляпшэньне артыкулаўактыўны
Da voliГутаркіпраца над артыкуламі на англ. мове, заладкоўваньне выяўактыўны
AlaksiejГутаркістварэньне і паляпшэньне артыкулаўактыўны
KažemaksГутаркістварэньне і паляпшэньне артыкулаўактыўны
WГутаркістварэньне артыкулаўактыўны
рэдагаваць Пытаньні й адказы


ЧаП

1. Што такое «ВікіВясна»?

Артыкул пра Рундальскі палац у нас пакуль адсутнічае

Праект «ВМЦіУЭ Вясна» — грамадзкі конкурс па рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху Вікімэдыя і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднага супрацоўніцтва некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах рэгіёну ЦіУЭ. Сёлета гэткае супрацоўніцтва пяройдзе на вышэйшы ўзровень — адразу паміж некалькімі дзясяткамі разьдзелаў Вікіпэдыі — а ў часавым інтэрвале конкурс працягнецца тры веснавыя месяцы. Дзякуючы гэтаму палепшыцца раскрыцьцё тэматыкі пра ўсе краіны рэгіёну ЦіУЭ, а таксама ўмацуюцца сувязі між асобнымі моўнымі разьдзеламі Вікіпэдыі.

2. Які абсяг праекту?

У цэлым прымальныя любыя энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры…

3. Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных філіяў фундацыі Вікімэдыя, вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў Вікімэдыі. Ідэя конкурсу была прадстаўленая рэдактарскай супольнасьці найвялікшай энццыкляпэдыі ў сьвеце ў сьнежні 2014 року на міжнароднай канфэрэнцыі ВМЦіУЭ ў Кіеве. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда. У Беларусі да падтрымкі мерапрыемства далучылася моладзевая арганізацыя «Фалянстэр».

4. Як адбываецца супрацоўніцтва па тэматыцы конкурсу?

Міжнародная каманда ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве skype, IRC ці іншых кантактных каналаў. Існуе таксама група ў Facebook.

5. Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён датычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады былі прыведзеныя вышэй), ці скарыстацца прапанаваным сьпісам, створаным асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы конкурсу. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

6. Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

Конкурс афіцыйна пачнецца 21 сакавіка і працягнецца да 31 траўня 2015. Асобныя тэмы (Польшча ў Другой сусьветнай вайне і міжнародныя катэгорыі) могуць мець іншую дату пачатку. Сьпіс датаў, у якія будзем ствараць артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на ВікіМэце.

7. Якім чынам будзе весьціся падлік унёску?

Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

8. Якія будуць узнагароды?

Узнагароды будуць абвешчаныя перад пачаткам конкурсу. Адной з прапановаў пакуль што ёсьць паездка на міжнародную сустрэчу вікіпэдыстаў, што адбудзецца ўлетку 2015 року. Але пакуль дакладна нічога не вядома…

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

Палепшаныя артыкулы

Створаныя шаблёны


Заўвагі

  • Артыкулы, пазначаныя курсівам, удзелу ў конкурсе не бяруць.
рэдагаваць Актуальныя падзеі
рэдагаваць Дапаможныя сродкі

Вонкавыя спасылкі