Вінцэнт Тышкевіч
Вінцэнт Тышкевіч (1757 — 12 сакавіка 1816, маёнтак Дубай каля Пінску[1]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1780), рэфэрэндар вялікі літоўскі (з 1781).
![]() Вінцэнт Тышкевіч. Я. Фаленскі, 1814 | |
![]() Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1757 |
Памёр | 12 сакавіка 1816 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Антоні Казімер Тышкевіч Тэрэза з Тызенгаўзаў[d] |
Валодаў шэрагам маёнткаў каля Пінску, а таксама мястэчкамі Сьвіслач, Лагойск і Белаполе. Трымаў Стралкоўскае староства.
Біяграфія
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/Vincent_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%92%D1%96%D0%BD%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281873%29.jpg/110px-Vincent_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%92%D1%96%D0%BD%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281873%29.jpg)
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Антонія Казімера, генэрал-лейтэнанта літоўскага войска, і Тэрэзы з Тызэнгаўзаў. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
Нанова перабудаваў Сьвіслач, заклаў галяндзкага кшталту парк, перарэзаў яго каналамі і стварыў вялікі заасад. Заснаваў у мястэчку на ўласныя сродкі Сьвіслацкую гімназію — цэнтар асьветы і вальнадумства на Гарадзеншчыне пачатку XIX стагодзьдзя[2].
У 1778 годзе пабраўся шлюбам з Марыяй Тэрэзай Панятоўскай, нашчадкаў на пакінуў.
В. Тышкевіч практыкаваў пакараньні ў дачыненьні да ўласных аканомаў, калі тыя пераўзыходзілі раз і назаўсёды ўсталяваны гадавы прыбытак маёнтку[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Вінцэнт Тышкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Wincenty Tyszkiewicz (пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 16 студзеня 2011 г.