Віньніца (карвэт)

Ві́ньніца — шматмэтавы баявы карабель клясы карвэт, праекту 1124П («Альбатрос», анг. Grisha-II class паводле клясыфікацыі НАТА) прызначаны для прыбярэжнага дзеяньня Вайскова-Марскіх Сіл Украіны.

U206 Віньніца

Краіна:Украіна Украіна
Тып:Карвэт
Кляса:супрацьлодкавы карабель
Праект:1124 П
Гісторыя:
Вытворца:СССР СССР Суднабудаўнічы завод імя М Горкага, г. Зеленадольск, Татарстан
Пачатак будаўніцтва:23 сьнежня 1975
Спуск на ваду:12 верасьня 1976
Пачатак эксплюатацыі:24 сьнежня 1976 г.
Характарыстыкі:
Водазьмяшчэньне:990 т (поўнае), 830 т (стандартнае)
Даўжыня:71,2 м
Шырыня:10,1 м
Магутнасьць:56 000 к.с.
Аўтаномнасьць плаваньня:9 сутак (паліва), 18 сутак (правіянт)
Павозка:79 чалавек
Узбраеньне:
Артылерыя:2х2 57-мм АУ АК-725
Мінна-тарпэднае ўзбраеньне:2х2 533-мм ТА ДТА-5Э-1124,

2х12 213-мм РБУ-6000

Гісторыя карабля

Пагранічны вартавы карабель з заводзкім нумарам 775 быў закладзены ў элінгу Зяленадольскага суднабудаўнічага заводу (Татарстан) 23 сьнежня 1975 г. Залічаны ў сьпісы караблёў марскіх частак памежных войскаў КДБ СССР 17 чэрвеня 1976 г. Пасьля спуску на ваду 12 верасьня 1976 г. па ўнутраных водных шляхах адбуксіраваны ў Азоўскае мора, а адтуль — на завод «Пэрсэй» (Севастопаль) для дабудоўкі, а таксама для наладачных і хадавых вырабаваьньняў.

Крымскі крызіс (2014)

гл. Блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў

Падчас Крымскага крызісу карвэт быў захоплены расейскімі войскамі на месцы дысьлякацыі ля пасёлку Новаазёрнае, што на возеры Данузлаў.

7 сакавіка карвэт Віньніца разам зь яшчэ з 6 вайсковымі караблямі апынуліся заблякаванымі на возеры Данузлаў. Гэта адбылося пасьля таго як побач з затопленым расейскімі вайскоўцамі караблём «Ачакаў» было затоплена дапаможнае вадалазнае судна[1].

22 сакавіка 2014 г., спэцыяльнае падразьдзяленьне марской пяхоты РФ, пасьпяхова зьдзейсьніла захват карвэта[2].

19 красавіка 2014 г., згодна з дамоўленасьцю між абароннымі ведамствамі Ўкраіны і РФ, карвэт Віньніца з шэрагам іншых караблёў, пад сьцягам Украіны быў накіраваны ў порт г. Адэсы[3].

Крыніцы