Гайламір

Гайламір (ванд. Geilamir[a], лац. Gelimerus; каля 480 — па 533) — апошні кароль вандалаў і аланаў, які кіраваў Афрыканскім каралеўствам у 530—534 гадох.

Гайламір
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўсякаля 480[1],
Памёр553[1],
ДынастыяХасдынгі[d]
БацькаГайлар

Біяграфія

Сын Гайлара, быў пляменьнікам Гунтамунда і Тразамунда. Заняў сталец у 530 годзе ў выніку паўстаньня супраць свайго стрыечнага брата Хільдэрыка, які прыхільна ставіўся да каталіцтва. Зрынуў яго з стальцу і зняволіў.

Аднавіў у дзяржаве традыцыйна прывілеяванае становішча арыянства, прыхільнікамі якога былі пераважна вандалы. Гэта выклікала рэакцыю бізантыйскага імпэратара Юстыніяна, які пад выглядам дапамогі Хільдэрыку і рымска-каталіцкаму насельніцтву накіраваў супраць узурпатара войска на чале з Бэлізарыюсам (533 год). Пачуўшы пра ўварваньне, Гелімер Гайламір свайго стрыечнага брата і яго прыхільнікаў. Разам з сваім братам Цазонам спрабаваў спыніць бізантыйскае нашэсьце. Аднак вандалы пацярпелі паразы ў дзьвюх бітвах. Па другой паразе Гайлімір зьбег у горныя раёны Нумідыі, але неўзабаве яго схапілі і перадалі імпэратарскай арміі бэрбэры. Прывезены ў Канстантынопаль, аднак быў памілаваны, і пераможца Юстыніян падараваў яму маёнтак у Галяцыі.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы