Галоўчынскія

Галоўчынскія, Галаўчынскія — княскі род гербу Лебедзь у Вялікім Княстве Літоўскім.

Галоўчынскія
лац. Hałoŭčynskija
Краіна паходжаньня:Вялікае Княства Літоўскае
Соф’я Галоўчынская, каля 1602 г.

Прозьвішча ўтварылася ад мястэчка Галоўчына каля Друцку. Пачынальнікам роду быў князь Мацьвей Мікіцініч, які прыехаў з дваром Алены, жонкі вялікага князя Аляксандра.

Паводле Каспэра Нясецкага паходзілі ад северскай галіны Рурыкавічаў. Самі Галоўчынскія часам выводзілі сябе з князёў Рапалоўскіх[1]. Аднак генэалягічны зьвязак з гэтымі князямі не прасочваецца[2].

Дзякуючы наданьням вялікай княгіні Алены адразу ўвайшлі ў лік найбольш заможных фэўдалаў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку спавядалі праваслаўе, пазьней перайшлі ў каталіцтва.

Згасаньне роду ў мужчынскай лініі адбылося зь сьмерцю князя Мікалая ў 1658 годзе.

Крыніцы

Літаратура