Голд-Кост

Ґолд-Кост (па-ангельску: Gold Coast) — горад у паўднёва-ўсходняй частцы аўстралійскага штату Кўінзлэнд, цэнтар аднайменнага раёну мясцовага самакіраваньня. Зьяўляецца другім паводле колькасьці насельніцтва горадам штату і шостым паводле колькасьці насельніцтва горадам краіны. Голд-Кост вядомы як адзін з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў Аўстраліі (перш за ўсё, цэнтар воднага турызму).

Голд-Кост
анг. Gold Coast
Краявід гораду
Краявід гораду
Дата заснаваньня:1958
Горад з:1959
Краіна:Аўстралія
Штат:Кўінзлэнд
Плошча:1402 км²
Насельніцтва (2006)
колькасьць:527 660 чал.
шчыльнасьць:376,36 чал./км²
Часавы пас:UTC+10
Геаграфічныя каардынаты:28°1′0″ пд. ш. 153°24′0″ у. д. / 28.01667° пд. ш. 153.4° у. д. / -28.01667; 153.4 153°24′0″ у. д. / 28.01667° пд. ш. 153.4° у. д. / -28.01667; 153.4
Голд-Кост на мапе Аўстраліі
Голд-Кост
Голд-Кост
Голд-Кост
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.goldcoast.qld.gov.au

Геаграфія

Горад Ґолд-Кост доўжыцца на 60 км уздоўж усходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі, якое амываецца Каралавым морам, ад паселішча Бінлі да Куланґата ў штаце Кўінзлэнд недалёка ад мяжы з Новым Паўднёвым Ўэйлзам. Селішчы Туід-Хэдс і Бодэзэрт таксама звычайна разглядаюцца ў якасьці складовых частак рэгіёну Ґолд-Косту, хоць яны і не ўваходзяць у статыстычныя межы гораду Ґолд-Кост.

Камэрцыйны цэнтар гораду — прыгарады Саўтпорт і Сэрфэрз-Парадайз. У выніку актыўнага засяленьня рэгіёну гарады Ґолд-Кост, Бінлі, Логан-Сіці, Брысбэйн у цяперашні час ўтвараюць канурбацыю.

Галоўнай ракой гораду зьяўляецца Нэранг. У мінулым прастора паміж узьбярэжжам і ўнутранымі раёнамі Ґолд-Косту была занятая забалочанай мясцовасьцю, большая частка якой пасьля падвергнулася асушэньню. Аднак частка балотаў была пераўтвораная ў штучныя водныя шляхі (агульная працягласьць — каля 260 км) і невялікія выспачкі.

У заходняй частцы Ґолд-Кост мяжуе зь Вялікім межавым хрыбтом. У непасрэднай блізкасьці разьмешчаны Нацыянальны парк Ламінґтан, які зьяўляецца часткай дажджавых лясоў усходняга ўзьбярэжжа, аднесеных да аб’ектаў сусьветнае спадчыны.

Гарады-пабрацімы

Вонкавыя спасылкі

Голд-Костсховішча мультымэдыйных матэрыялаў