Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс

Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс (нарадзіўся 19 лютага 1962 году — латвійскі палітык, міністар унутраных і замежных справаў, абароны, заснавальнік правацэнтрысцкай латвійскай партыі «Грамадзкае аб’яднаньне».

Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс
Ģirts Valdis Kristovskis
Міністар унутраных справаў Латвіі
3 жніўня 1993 — 28 кастрычніка 1994
Прэзыдэнт:Гунціс Ульманіс
Прэм’ер-міністар:
  • Валдзіс Біркаўс
  • Марыс Гаіліс
Папярэднік:Зьедоніс Чэверс
Наступнік:Яніс Адамсанс
Міністар абароны Латвіі
26 лістапада 1998 — 9 сакавіка 2004
Прэзыдэнт:
  • Гунціс Ульманіс
  • Вайра Віке-Фрэйберга
Прэм’ер-міністар:
  • Віліс Крыштопанс
  • Андрыс Шкеле
  • Андрыс Бэрзіньш
  • Эйнарс Рэпшэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:19 лютага 1962 (62 гады)
Вэнтсьпілс, ЛатССР
Партыя:VL-TB/LNNK (1998—2008), Адзінства (з 2010)
Адукацыя:Рыскі політэхнічны інстытут, Латвійскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:

Біяграфія

У 1984 годзе скончыў Рыскі політэхнічны інстытут. У 1998 годзе атрымаў ступень магістра права ў Латвійскім ўнівэрсытэце.

Палітычная кар’ера

У 1980-х быў у Латвійскім Народным фронце, з 1993 па 1994 год працаваў Міністрам унутраных справаў Латвійскай рэспублікі. У 1998 годзе быў прызначаны міністрам абароны Латвіі і заставаўся на гэтай пасадзе да 2004 году. У 2004 годзе быў абраны дэпутатам Эўрапарлямэнту. У 2008 годзе заснаваў партыю «Грамадзкае аб’яднаньне». У 2010 годзе, на выбарах у Саэйму, прайшоў як кандыдат партыі «Адзінства», і амаль адразу быў прызначаны міністрам замежных справаў.

Крыніцы