Дамас I (папа рымскі)

Дамас I (па-лацінску: Damasus I; каля 305 — 11 сьнежня 384) — біскуп Рыма з 1 кастрычніка 366 да 11 сьнежня 384. Нарадзіўся ў Люзытаніі, у сям’і сьвятара. Першы з рымскіх біскупаў стаў называць сябе папам (лац. papas).

Дамас I (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 305
Памёр 11 сьнежня 384[2]
Дэнамінацыякаталіцтва[3]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, паэт
Дзень памяці11 сьнежня[4]

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся каля 305 г. у Рыме (па іншых зьвестках — у Гішпаніі). Служыў дыяканам у Папы Лібэрыюса, пасьля сьмерці якога быў абраны яго наступнікам і заняў Пасад сьвятога Пятра. Часы пантыфікату Дамасу азмрочыліся неабходнасьцю супрацьстаяць двум антыпапам, якіх абвясьцілі праціўнікі законнага Папы. Акрамя таго, Дамас пасьлядоўна змагаўся з ерасямі і клапаціўся пра належны маральны ўзровень духавенства.

Ён наказаў зьмясьціць на месцах пахаваньня пакутнікаў адпаведныя надпісы (частка з іх была выканана ў вершаванай форме), а таксама даў распараджэньне свайму сакратару сьвятому Гераніму нанава перакласьці Сьвятое Пісаньне. Гэты пераклад, які атрымаў назву Вульгата, не страціў актуальнасьці да сёньняшняга дня. Ён замяніўу набажэствах грэцкую мову на лацінскую. Захавалася яго афіцыйнае ліставаньне.

Папа Дамас памёр у Рыме 11 сьнежня 384 г. Пасьля сьмерці быў кананізаваны. Яго рэліквіі лічыліся страчанымі, але ў XVII ст. іх удалося знайсьці ў адным з рымскіх касьцёлаў. Заступніцтва сьвятога Дамаса просяць ад гарачкі.

Пашана

У каталіцкім касьцёле ўспамін сьвятога Дамаса — 11 сьнежня.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі