Дзьмітры Маркаў

Дзьмі́тры Ма́ркаў (па-ангельску: Dmitri Markov; нарадзіўся 14 сакавіка 1975) — легкаатлет, аўстралійскі скакун у вышыню, які нарадзіўся ў Віцебску (Беларусь), чэмпіён Эўропы і сьвету.

Дзьмітры Маркаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся14 сакавіка 1975(1975-03-14)[1][2] (49 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкаатлет, скакун з шастом

Дзьмітры выйшаў са складу Беларускай атлетычнай асацыяцыі і адмовіўся спаборнічаць за Беларусь падчас чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў 1998 годзе. Эвэнтуальна ён пераехаў у Аўстралію, а ў 1999 годзе атрымаў аўстралійскае грамадзянства. Пасьля гэтага ўсталяваў рэкорд Акіяніі, скакнуўшы на вышыню 5,95 м, а падчас чэмпіянату сьвету па лёгкай атлетыцы ў 2001 годзе ўсталяваў асабісты рэкорд 6,05 м (такім чынам, уваходзіць у дванаццатку атлетаў, якія калі-кольвек змаглі пераадолець 6-мэтровы бар’ер). На Алімпіядзе 2000 году заняў пятае месца.

Мае жонку Валянціну. Жыве і трэніруецца ў Адэлаідзе. Асабісты трэнэр: Андрэй Цівончык — беларускі легкаатлет, які таксама пакінуў Беларусь і ў 1994 годзе атрымаў нямецкае грамадзянства.

Дасягненьні

ГодТурнірыМесцаВынік
1994Чэмпіянат сьвету сярод юніёраўЛісабон, Партугалія2nd
1996Чэмпіянат Эўропы ў закрытых памяшканьняхСтакгольм, Швэцыя1st
1999Чэмпіянат сьвету 1999Сэвільля, Гішпанія2nd
IAAF Гран-пры, фіналМюнхен, Нямеччына3rd
2001Чэмпіянат сьвету 2001Эдмантан, Канада1st
2003IAAF фіналМонтэ-Карлё, Манака3rd

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі