Другі Ватыканскі сабор

сусьветны сабор Каталіцкай царквы, які адбыўся ў Ватыкане ў 1962—1965 роках

Другі экумэнічны сабор Ватыкану, часьцей Другі Ватыканскі сабор або II Ватыканскі сабор — сабор па вызначэньні стану Каталіцкай Царквы ў сучасным сьвеце[2][3]. Сабор пад эгідай Сьвятога Стальцу фармальна адкрыўся ў часе пантыфікату Папы Яна XXIII 11 кастрычніка 1962 і завяршыўся ўжо за Папам Паўлам VI 8 сьнежня 1965 року.

Другі Ватыканскі сусьветны сабор
па-лацінску: Concilium Oecumenicum Vaticanum Secundum
Базыліка Сьвятога Пятра — месца правядзеньня сабору
Базыліка Сьвятога Пятра
месца правядзеньня сабору
Хто прызнае Каталіцкая Царква
Хто склікаў Ян XXIII
Старшынства Ян XXIII
Павал VI
Удзельнікаў да 2625[1]
Тэмы месца Царквы ў сьвеце, ейная збаўленчая роля як адзінай, праўдзівай і поўнай хрысьціянскай веры, стаўленьне да экумэнізму зь іншымі рэлігіямі, абнаўленьне пасьвечанасьці, літургічныя дысцыпліны й інш.
Дакумэнты і рашэньні
Чатыры канстытуцыі:
  • Sacrosanctum Concilium (Канстытуцыя пра сьвятую Літургію)
  • Lumen gentium (дагматычная канстытуцыя пра Касьцёл)
  • Dei verbum (дагматычная канстытуцыя пра Божае Аб’яўленьне)
  • Gaudium et spes (пастырская канстытуцыя пра Касьцёл у сучасным сьвеце)

Тры дэклярацыі:

  • Gravissimum educationis (дэклярацыя пра хрысьціянскае выхаваньне)
  • Nostra aetate (дэклярацыя пра адносіны Касьцёла да нехрысьціянскіх рэлігій)
  • Dignitatis humanae (дэклярацыя пра рэлігійную свабоду)

Дзевяць дэкрэтаў:

  • Inter mirifica (дэкрэт пра сродкі масавай камунікацыі)
  • Orientalium Ecclesiarum (дэкрэт пра Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы)
  • Unitatis redintegratio (дэкрэт пра экумэнізм)
  • Christus Dominus (дэкрэт пра пастырскае служэньне біскупаў у Касьцёле)
  • Perfectae Caritatis (дэкрэт пра абнаўленьне манаскага жыцьця)
  • Optatam totius (дэкрэт пра фармацыю сьвятароў)
  • Apostolicam actuositatem (дэкрэт пра апостальства сьвецкіх)
  • Ad gentes (дэкрэт пра місійную дзейнасьць Касьцёла)
  • Presbyterorum ordinis (дэкрэт пра служэньне і жыцьцё прэзьбітэраў)
Папярэдні сабор
Першы Ватыканскі сабор (1869-1870)

На саборы былі ўхваленыя некалькі зьменаў, сярод якіх абнаўленьне пасьвечанага жыцьця праз асаблівыя дары[4], экумэнічныя намаганьні да дыялёгу зь іншымі рэлігіямі ды ўсеагульны заклік да сьвятасьці[5]. Паводле Папы Бэнэдыкта XVI, найгалоўнейшае і найзначнейшае пасланьне сабору — «Пасхальная містэрыя як асяродак таго, што азначае быць хрысьціянінам, а значыць, усяго хрысьціянскага жыцьця, хрысьціянскага году, хрысьціянскіх сэзонаў».[6]. Іншымі зьменамі, спрычыненымі саборам, стала шырокае выкарыстаньне нацыянальных моваў у набажэнствах замест лаціны; перагляд эўхарыстычных (літургічных) малітваў; скарачэньне літургічнага календару; дазвол адпраўленьня імшы як versus populum (то бок тварам да вернікаў), так і ad orientem (тварам да «Ўсходу» і Крыжа).

Чатыры ўдзельнікі адкрыцьця Сабору пазьней сталі Папамі: кардынал Джавані Батыста Мантыні, будучы Папа Павал VI; біскуп Альбіна Лючыяні, будучы Папа Ян Павал I; біскуп Караль Вайтыла, будучы Папа Ян Павал II; багаслоўскі кансультант айцец Ёзэф Ратцынгер, будучы Папа Бэнэдыкт XVI[7][8].

Крыніцы

Літаратура

  • Giuseppe Alberigo, Matthew Sherry. A Brief History of Vatican II. — Maryknoll: Orbis Books, 2006. — ISBN 1-57075-638-4
  • Vatican Council II / Heraty, J. // Faculty of Catholic University of America New Catholic Encyclopedia. — New York: McGraw-Hill, 1967. — В. 1. — Т. XIV. — ISBN 978-0-07-010235-4.

Вонкавыя спасылкі