Жылінскія (княскі род)

польскі шляхецкі род

Жылі́нскія — княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле расейскіх радаводных кніг паходзіў ад Івана Андрэевіча Жылкі, сына вяземскага князя Андрэя Ўладзімеравіча, які загінуў у бітве з манголамі на рацэ Калка ў 1223 годзе. Жылка валодаў невялікім удзелам з цэнтрам у сяле Жыліна каля Рослава. Гэтыя землі напрыканцы XV ст. адышлі да Вялікага княства Маскоўскага, але князь Сямён Фёдаравіч Жылінскі (? — пасьля 1500) застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім, ад вялікага князя Аляксандра атрымаў двор Тулава каля Віцебску. Род скончыўся ў 1602 годзе на ягоным праўнуку Андрэі (? — 1602).[1]

Радавод

Фёдар

  • Сямён (? — пасьля 1500)
    • Васіль (? — 1529), намесьнік медніцкі ў 1507—1514 гадах і крычаўскі ад 1516 году, у 1528 годзе ставіў у войска двух коньнікаў
      • Іван (? — каля 1557), валодаў дваром Цюдзенішкі каля Меднікаў і Рогава
        • Ян (? — каля 1600), у 1595 годзе атрымаў сёлы Ланкелішкі, Мальнічы й Харомы каля Пуні
        • Андрэй (? — 1602), войскі віцебскі ў 1596 годзе, пасьля маршалак упіцкі, ад 1597 году маршалак вількамірскі; валодаў маёнткам Конскі ў Віцебскім павеце.
    • Іван (? — пасьля 1552), атрымаў пацьвярджэньні на Тулава ад Жыгімонта Старога (1516) і Жыгімонта Аўгуста (1552)

Крыніцы

Літаратура