Згубленыя (сэзон 6)

Шосты сэзон сэрыялу «Згубленыя» распачаўся ў ЗША і Канадзе 2 лютага 2010 і скончыўся 23 траўня 2010 году.

Згубленыя (сэзон 6)
Lost Season 6
Выява лягатыпу
Ключавая фраза: Destiny found
Краіна Сьцяг ЗША ЗША
Колькасьць сэрыяў 18
Мова ангельская мова
Трансьляцыя
Тэлеканал Сьцяг ЗША ABC
На экранах 2 лютага 2010 – 23 траўня 2010 —
Храналёгія
Папярэдні Згубленыя (сэзон 5)
Наступны няма

Шосты сэзон мусіў мець 17 сэрыяў, як і пяты, але было пастаноўлена працягнуць яго да 18 сэрыяў за кошт таго, што першая і апошнія сэрыі будуць здвоеныя[1].

У фінальнай частцы разьвязаныя даўнія загадкі, як дымавая пачвара, чатырохпалая статуя і асобы шкілетаў з першага сэзону[2]. Мэцью Фокс паведаміў у інтэрвію, што ў апошнім сэзоне Джэк Шэпард і Джон Лок «сустрэнуцца нос у нос». Пасьля траціны апошняга сэзону дзьве часавыя лініі «сыходзяцца ў адну» і сэрыял ідзе «цалкам лінейна — ніякіх флэшбэкаў»[3]. Фокс быў доўгі час адзіным акторам, які ведаў фінал сэрыялу[4].

Каманда

Сэзон быў зьняты кампаніяй Touchstone Television (цяпер ABC Studios), Bad Robot Production і Grass Skirt Production ды паказаны ў ЗША на канале ABC[5]. Большасьць сэрыяў была зьнята на Гаваях з пост-прадакшанам ў Лос-Анджэлесе[6].

Акторы

У шостым сэзоне чатырнаццаць галоўных гэрояў, дзесяць зь якіх былі ў пятым сэзоне, да іх далучаюцца тры новыя героі і адзін вяртаецца з чацьвёртага сэзону. Напрыканцы мінулага сэзону было дзьве сюжэтныя лініі, таму акторскі склад магчыма падзяліць на дзьве групоўкі.

Сэрыі

Назва і апісаньнеГалоўны пэрсанаж(ы)Прэм’ераНумар
«LA X»
Прадстаўлены дзьве рэчаіснасьці. У першай рэйс 815 прызямляецца ў аэрапарту Лос-Анджэлесу, дзе Кейт уцякае ад паліцэйскага, а Джэк даведваецца, што труна зь целам яго бацькі згубілася. У другой згубленыя вяртаюцца ў наш час пасьля забойства Джэйкаба; Джульет памірае, а Саід ажывае ў храме Іншых. Чалавек у чорным, які прыняў аблічча Лока, як выяўляецца, дымавая пачвара, і забівае некалькі чалавек з каманды Іланы.
2 лютага 20101-2 / 104-105
«Што робіць Кейт» (па-ангельску: What Kate Does)
Соер сыходзіць з храму, а Кейт спрабуе яго дагнаць. Іншыя спрабуюць атруціць Саіда, а Джэк ім перашкаджае. Джын шукае Сун, але знаходзіць Клэр, якая ратуе яго ад Іншых. У іншай рэчаіснасьці Кейт дапамагае Клэр.
Кейт9 лютага 20103 / 106
«Замена» (па-ангельску: The Substitute)
Дымавая пачвара ў выглядзе Лока спрабуе пераканаць Соера пакінуць выспу. Сун хоча пахаваць сапраўднага Лока. У іншай рэчаіснасьці Лока звальняюць, і ён робіцца настаўнікам на замену.
Лок16 лютага 20104 / 107
«Маяк» (па-ангельску: Lighthouse)
Джэйкаб накіроўвае Хёрлі і Джэка да Маяка, каб сустрэць новых гасьцей на высьпе. Клэр прыводзіць Джына да сябе ў хібару. У іншай рэчаіснасьці паказаныя адносіны паміж Джэкам і яго сынам.
Джэк24 лютага 20105 / 108
«Закат» (па-ангельску: Sundown))
Пасьля далучэньня Саіду Чалавек у чорным загадвае Іншым: ці яны далучаюцца да яго, ці загінуць. Ты часам Кейт сустракаецца з Клэр. У іншай рэчаіснасьці Саід дапамагае свайму брату, які апынуўся ў вялікіх пазыках.
Саід3 сакавіка 20106 /109
«Доктар Лайнус» (па-ангельску: Dr. Linus)
Бэн знаходзіць і далучаецца да Іланы. Але дзякуючы Майлзу ўсе даведваюцца, што Бэн забіў Джэйкаба. Ілана прымушае Бэна капаць сабе магілу. У іншай рэчаіснасьці мы бачым Бэна-выкладчыка і яго спробы заняць месца дырэктара школы.
Бэн9 сакавіка 20107 / 110
«Выведка» (па-ангельску: Recon)
Соер з заданьнем накіроўваецца на іншую выспу, дзе знаходзіць Чарльза Ўідмара, які вярнуўся. У іншай рэчаіснасьці Соер працягвае пошукі забойцы сваіх бацькоў, але ў іншай якасьці.
Соер16 сакавіка 20108 / 111
«Напачатку часу» (па-ангельску: Ab Aeterno)
Сэрыя разьвязвае таямніцу трапляньня Рычарда на выспу. Ён сустракае Джэйкаба і атрымлівае неўміручасьць наўзамен за працу.
Рычард23 сакавіка 20109 / 112
«Пакунак» (па-ангельску: The Package)
Сун і Джын працягваюць шукаць адзін аднаго. Чалавек у чорным сустракаецца з Чарльзам Ўідмарам. У іншай рэчаіснасьці Джын і Сун даведваюцца пра патаемны плян бацькі.
Джын і Сун30 сакавіка 201010 / 113
«Доўга і шчасьліва» (па-ангельску: Happily Ever After)
Дэсманд ачуняў і разумее, што Чарльз Ўідмар прывёз яго на выспу дзеля выпрабаваньняў над ім. У іншай рэчаіснасьці Дэсманд працуе на Ўідмара. Ён знаёміцца з Пэні і даведваецца, што Фарадэй — сын Чарльза і Элаізы.
Дэсманд6 красавіка 201011 / 114
«Усе любяць Х'юга» (па-ангельску: Everybody Loves Hugo)
Хёрлі згадвае Лібі. Разьвязваецца таямніца шэпту на высьпе. Дэсманд сустракаецца з Локам, які вядзе яго да студні і скідвае долу. У іншай рэчаіснасьці Дэсманд помсьціць Локу, а Хёрлі знаёміцца зь Лібі.
Хёрлі13 красавіка 201012 / 115
«Апошні рэкрут» (па-ангельску: The Last Recruit)
Людзі Ўідмара патрабуюць вяртаньня Дэсманда. У іншай рэчаіснасьці галоўныя пэрсанажы сустракаюцца між сабою.
20 красавіка 201013 / 116
«Кандыдат» (па-ангельску: The Candidate)
Чалавек у чорным працягвае зьдзяйсьняць свой плян — сабраць разам усіх Кандыдатаў, але Джэк па-ранейшаму хоча застацца на Высьпе. У іншай рэчаіснасьці Джэк спрабуе зразумець, чаму Лок не пагаджаецца на апэрацыю.
Лок і Джэк4 траўня 201014 / 117
«Праз мора» (па-ангельску: Across the Sea)
Прадстаўлена гісторыя зьяўленьня Джэйкаба і Чалавека ў чорным на высьпе. Іх дзяцінства. Разьвязваецца таямніца зьяўленьня Чорнага дыму.
Джэйкаб і Чалавек у чорным11 траўня 201015 / 118
«Дзеля чаго яны памерлі» (па-ангельску: Left Behind)
Групоўка Джэка шукае Дэсманда. Хёрлі сустракае Джэйкаба, які просіць сабраць усіх ля вогнішча. Ён расказвае кандыдатам праўду. Джэк займае месца Джэйкаба і робіцца абаронцам выспы.
18 траўня 201016 / 119
«Канец» (па-ангельску: The End)
Дэсманд уваходзіць у пячору і выключае Сьвятло. Чалавек у Чорным робіцца сьмяротным, б’ецца з Джэкам, пакуль на дапамогу не прыходзіць Кейт. Джэк робіць Хёрлі новым ахоўнікам Выспы, запальвае Сьвятло і ратуе Дэсманда. Застаўшыеся ў жывых зьлятаюць з выспы на самалёце рэйсу 316. У іншай рэчаіснасьці (якая, падобна, робіцца Чысцом) перад тым, як «сысьці далей», сустракаюцца ўсе галоўныя героі і ўзгадваюць жыцьцё на Высьпе. Сэрыял скончваецца сьмерцю Джэка сярод бамбуку.
23 траўня 201017 — 18 / 120 — 121
«Новы Лідэр» (па-ангельску: The New Man in Charge)
Дванаццаціхвілінны эпілёг сэрыялу, у якім апавядаецца пра тое, як Бэн, па загаду новага лідэра Хёрлі, пакідае выспу, каб наведаць склад Dharma Initiative на Гуаме і лячэбніцу Санта Роза ў Лос-Анджэлесе, дзе знаходзіцца Ўолт.
Бэн24 жніўня 2010эпілёг

Крыніцы