Капітан

вайсковы чын

Капіта́н (па-лацінску: caput — галава) — вайсковае званьне ахвіцэрскага саставу ў арміі і на флёце шматлікіх краінаў сьвету. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (з 1992), а таксама ў войсках шэрагу дзяржаваў, па рангу вышэй за «старшага лейтэнанта», але ніжэй за «маёра».

Пагон капітана Расейскай Імпэратарскай Арміі
Пагон капітана Савецкай Арміі
Пагоны капітана арміі ЗША

Упершыню чын (званьне) капітан зьявіўся ў Сярэднявеччы ва Францыі, дзе так звалі начальнікаў асобных ваенных акруг; з 1558 году капітанамі сталі зваць камандзіраў рот, а начальнікаў ваенных акруг — генэрал-капітанамі.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага званьне капітан выкарыстоўвалася толькі ў пяхоце, артылерыі і інжынэрных частках. У кавалерыі капітану адпавядала званьне ротмістр. Намесьнікам капітана зьяўляўся штабс-капітан.

Знакам адрозьненьня капітана ў арміі ВКЛ у XVIII стагодзьдзі былі чатыры зорачкі на пагоне. Пасьля адраджэньня арміі ВКЛ у 1812 г. знакам адрозьненьня капітана быў «чысты» эпалет без махры.

Літаратура

  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.