Карляс Кармона

чылійскі футбаліст

Ка́рляс Эмі́ліё Кармо́на Тэ́льлё (па-гішпанску: Carlos Emilio Carmona Tello; нарадзіўся 21 лютага 1987 году, Какімба, Чылі) — былы чылійскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Чылі.

Карляс Кармона
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся21 лютага 1987(1987-02-21)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост178 см
Вага68 кг
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2004—2008
2008
2008—2010
2010—2017
2017—2018
2018—2021
2021
Какімба Ўніда
O’Гігінз
Рэджына
Аталянта
Атланта Юнайтэд
Колё-Колё
Какімба Ўніда
92 (7)
17 (3)
67 (0)
155 (5)
32 (2)
43 (0)
25 (0)
Зборныя
2008—Чылі51 (1)

Кар’ера

Кар’еру пачаў у клюбе «Какімба Ўніда», аднак ужо праз два гады перайшоў у склад клюбу «О’Гігінз», дзе затрымаўся толькі на сэзон. 1 чэрвеня 2008 году перайшоў у табар клюбу італьянскай Сэрыі А «Рэджына». Дэют прыпаў на матч 14 верасьня супраць «Тарына» (1:1), дзе Карляс адгуляў усе 90 хвілінаў. Пасьля таго як «Рэджына» страціла сваё месца ў элітным дывізіёне Карляс перайшоў у склад «Аталянты».

У чэрвені 2008 году Кармона быў упершыню выкліканы Марсэлё Б’ельсам у склад нацыянальнай зборнай Чылі, дэбютаваўшы 14 чэрвеня ў матчы супраць зборнай Балівіі ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету.

Дасягненьні

«Колё-Колё»:

  • Уладальнік Кубка Чылі: 2019

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі