Конкурс песьні Эўрабачаньне-1966

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1966» стаў 11-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 5 сакавіка 1966 году ў горадзе Люксэмбург (Люксэмбург), у Вялікай залі RTL. Адзінай значнай зьменай стала правіла пра мову выкананьня. Правіла абвяшчала, што песьня абраная канкурсантам павінна быць выканана толькі на дзяржаўнай мове краіны-выканаўца. У гэтым годзе нуль ачкоў атрымалі Манака і Італія. Гран-Пры сышоў у Аўстрыю, зь песьняй «Merci chérie», выкананай Уда Юргенсам, які прымаў ўдзел у 3-і раз. Такім чынам, у конкурсе ўпершыню перамагла песьня, выкананая на нямецкай мове.

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1966
Дата5 сакавіка
ВядоўцыЖосэн Шэн
Тэлеканал гаспадароўRTL
МесцаЛюксэмбург, Люксэмбург
Пераможная песьня«Merci chérie» (Аўстрыя)
Сыстэма галасаваньняНацыянальнае журы ад кожнай краіны ўручалі іншым намінантам па 5, 3 і 1 ачку.
Колькасьць краін18
Нуль ачкоўМанака
Італія
1965        1967

Гішпанію прадстаўляў сьпявак Рафаэль (7-е месца), які пазьней праславіўся. Упершыню ў гісторыі конкурсу выступаў цемнаскуры выканаўца (галяндка Мілі Скот).

Вядомы італьянскі сьпявак Дамэніка Мадуньё, незадаволены гульнёй аркестру, пакінуў сцэну.

Вынікі

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

#КраінаВыканаўцаПесьняАчкоўМесца
9 АўстрыяУда ЮргенсMerci chérie311
10 ШвэцыяLill Lindfors and Svante ThuressonNygammal vals eller hip man svinaherde162
6 НарвэгіяÅse KlevelandIntet er nytt under solen153
17 ІрляндыяDickie RockCome back to stay144
3 БэльгіяToniaUn peu de poivre, un peu de sel144
12 ШвайцарыяMadeleine PascalNe vois-tu pas?126
5 ЮгаславіяBerta AmbrozBrez besed97
11 ГішпаніяRaphaelYo soy aquél97
18 ВялікабрытаніяKenneth McKellarA man without love89
7 ФінляндыяAnn-Christine NyströmPlay-boy710
4 ЛюксэмбургMichèle TorrCe soir je t’attendais710
1 ФРНMargot EskensDie Zeiger der Uhr710
8 ПартугаліяMadalena IglesiasEle e ela613
2 ДаніяUlla PiaStop, ja stop — ja stop, mens legen er go414
16 НідэрляндыMilly ScottFernando en Philippo215
15 ФранцыяDominique WalterChez nous116
13 МанакаTerezaBien plus fort017
14 ІталіяДамэніка МадуньёDio come ti amo017

Вонкавыя спасылкі