Ленфільм

савецкая і расейская кінастудыя

Ленфільм — найстарэйшая і адна з найбуйнейшых кінакампаніяў Расеі. Заснаваная ў 1918 годзе.

«Ленфільм»
Киностудия «Ленфильм»
Дата ўтварэньня1918
Тыпкінастудыя
МэтаВытворчасьць фільмаў
Штаб-кватэраСанкт-Пецярбург, Каменнаастроўскі праспэкт, д. 10
Генэральны дырэктарЭдуард Пячугін
Сайтwww.lenfilm.ru

Гісторыя

Кінафабрыка атрымала назву «Ленфільм» у 1934 годзе. Эмблема студыі «Медны вершнік» была створаная мастаком Марынай Балагоўскай і апэратарам Эдгарам Штырцкобэрам. Упершыню яна зьявілася ў фільме «Працоўны пасёлак» (1975) Уладзімера Вянгерава.

На «Ленфільме» зьнята каля 1500 гульнявых, дакумэнтальных, тэлевізійных фільмаў, якія сталі сусьветнай кінаклясыкай. У розны час на студыі працавалі найбуйнейшыя майстры савецкага і расейскага кіно: рэжысэры Рыгор Козінцаў, Ёсіф Хейфіц, Уладзімер Пятроў, Ільля Авербах, Глеб Панфілаў, Дынара Асанава, апэратары Андрэй Масквін, Вячаслаў Горданаў, Дзьмітры Месхіеў, Юры Вэксьлер, мастакі Яўген Яней і Мікалай Сувораў. Песьні Дзьмітрыя Шастаковіча, Ісаака Дунаеўскага, Васіля Салаўёва-Сядога, Веньяміна Баснэра, Андрэя Пятрова, папулярныя ў многіх пакаленьняў, упершыню прагучалі ў карцінах «Ленфільму».

Фільмаграфія

  • 1934 — Чапаеў
  • 1945 — Нябесны ціхаход
  • 1945 — Папялушка
  • 1961 — Чалавек-амфібія
  • 1961 — Паласаты рэйс
  • 1964 — Гамлет
  • 1966 — Тры таўстуны
  • 1967 — Вясельле ў Малінаўцы
  • 1975 — Доўгія вёрсты вайны
  • 1975 — Дажыць да сьвітаньня
  • 1979 — Шэрлак Голмс і доктар Ўотсан
  • 1988 — Сабачае сэрца
  • 1995 — Асаблівасьці нацыянальнага паляваньня

Вонкавыя спасылкі