Леэўвардэн

Леэўвардэн (па-нідэрляндзку: Leeuwarden, па-фрыску: Liwwadden, Ljouwert) — горад у Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Фрысьлянд. Насельніцтва на 2018 год — 108 668 чалавек.

Леэўвардэн
нід. Leeuwarden
Царква Сьвятога Баніфацыюса
Царква Сьвятога Баніфацыюса
Герб ЛеэўвардэнуСьцяг Леэўвардэну
Дата заснаваньня:1435
Краіна:Нідэрлянды
Правінцыя:Фрысьлянд
Плошча:170,23 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць:108 668 чал.
шчыльнасьць:638,36 чал./км²
Тэлефонны код:058
Паштовы індэкс:8900–8939, 8900
Геаграфічныя каардынаты:53°12′0″ пн. ш. 5°47′0″ у. д. / 53.2° пн. ш. 5.78333° у. д. / 53.2; 5.78333 5°47′0″ у. д. / 53.2° пн. ш. 5.78333° у. д. / 53.2; 5.78333
Леэўвардэн на мапе Нідэрляндаў
Леэўвардэн
Леэўвардэн
Леэўвардэн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.leeuwarden.nl/

Леэўвардэн, разам са сталіцай Мальты Валетай, быў абраны Культурнай сталіцай Эўропы 2018 году[1].

Гісторыя

Мясцовасьць, дзе разьмешчаны цяперашні Леэўвардэн, была заселеная з X стагодзьдзя (хоць нядаўна выяўленыя астаткі пабудоваў, датаваных II стагодзьдзем). Пазьней на гэтым месцы існавалі тры вёскі: Ольдэнговэ, Нэеговэ і Гёк, якія ў XIV—XV стагодзьдзях былі аб’яднаныя ў паселішча, якое атрымала назву Леэўвардэн. У 1435 годзе Леэўвардэн атрымаў гарадзкія прывілеі і быў важным гандлёвым цэнтрам. У 1498 годзе Фрысьлянд становіцца часткай уладаньняў герцага Альбрэхта Саксонскага, а Леэўвардэн — ягоным адміністрацыйным цэнтрам. З XVI стагодзьдзя горад у складзе Рэспублікі Злучаных Правінцыяў, Фрысьляндам кіруе свой штатгальтэр. Росквіт гораду прыйшоўся на час кіраваньня ў якасьці штатгальтэру прынцэсы Марыі-Люізы Гэсэн-Касэльскай. Сабраную ёй калекцыю парцаляны цяпер можна пабачыць у мясцовым музэі Прынцэсэгоф.

Праведзеная ў 1868 годзе чыгунка надала новы штуршок разьвіцьцю гораду. Падчас Другой сусьветнай вайны, з 1940 да 15 красавіка 1945 году, Леэўвардэн быў акупаваны немцамі.

Славутасьці

  • Званіца Ольдэговэ (XVI стагодзьдзе) — мае ўхіл большы, чым Пізанская вежа
  • Важніца
  • Царква Гротэ оф Якабэйнэркерк
  • Касьцёл Сьвятога Баніфацыюса
  • Музэй керамікі Прынцэсэгоф
  • Музэй правінцыі Фрысьлянд — Fries Museum (у будынку былой Канцылярыі)
  • Літаратурны музэй
  • Скульптура каровы Us Mem (даслоўна «Нашай маці»)

Асобы

  • Абрагам Лямбэртсан ван дэн Тэмпэль — мастак
  • Мата Гары — танцоўшчыца, куртызанка, шпіёнка
  • Ян Якаб Сьляўэргоф — літаратар

Галерэя

Крыніцы