Лужназямельныя мэталы

Лужназямельныя мэталы — хімічныя элемэнты другой групы пэрыядычнай сыстэмы: бэрыль, магнэз, вапень, стронц, бар і рад. Нягледзячы на тое, што бэрыль ды магнэз уваходзяць у гэтую групу, яны не зьяўляюцца лужназямельнымі мэталамі[1].

Апісаньне

Лужназямельныя мэталы маюць электронную канфігурацыю зьнешняга энэргетычнага ўзроўню ns², і зьяўляюцца s-элемэнтамі, як і лужныя мэталы[2].

Усе лужназямельныя мэталы шэрыя й цьвёрдыя пры пакаёвай тэмпэратуры рэчыва[3][4]. Лужназямельныя мэталы больш цьвёрдыя й шчыльныя, чым лужныя мэталы. Найбольш цяжкі элемэнт — рад. Хімічная актыўнасьць лужназямельных мэталаў павялічваецца зьверху ўніз па пэрыядычнай сыстэме хімічных элемэнтаў.

Атамны

Нумар

Назва элемэнтуАтамная

маса

Электронная

Канфігурацыя

r

г/см³

t°пл.

°C

t°кіп.

°C

Атамны

радыюс,

нм

Ступень

затляненьня

4Бэрыль Be9,01[He] 2s²1,86128329700,113+2
11Магнэз Mg24,3[Ne]3s²1,74649,511200,16+2
19Вапень Ca40,08[Ar] 4s²1,5485014870,2+2
27Стронц Sr87,62[Kr] 5s²2,6777013670,213+2
55Бар Ba137,34[Xe] 6s²3,6171016370,25+2
87Рад Ra226[Rn] 7s2/sup>~6~7001140
+2

Хімічныя уласьцівасьці

  1. Вельмі лёгка ўступаюць у рэакцыі.
  2. Маюць станоўчую валентнасьць +2.
  3. Рэагуюць з вадою пакаёвай тэмпэратуры (за выключэньнем Be) з вылучэньнем вадароду.
  4. Праяўляюць аднаўленчыя здольнасьці.
  5. З вадародам ствараюць гідрыды ЭH2.
  6. Тленкі маюць агульную формулу ЭО.

Крыніцы