Маастрыхт

места ў Нідэрляндах

Маа́стрыхт (па-нідэрляндзку: Maastricht, па-лімбурску: Mestreech) — горад на паўднёвым усходзе Нідэрляндаў, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Лімбургу. Насельніцтва на травень 2018 году — 121 773 чалавекі.

Маастрыхт
нід. Maastricht
Дзьве царквы на пляцы Врэйтгоф: царква Сьвятога Яна і базыліка Сьвятога Сэрвацыюса
Дзьве царквы на пляцы Врэйтгоф: царква Сьвятога Яна і базыліка Сьвятога Сэрвацыюса
Герб МаастрыхтуСьцяг Маастрыхту


Краіна:Нідэрлянды
Правінцыя:Лімбург
Плошча:60,03 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць:121 773 чал.
шчыльнасьць:2028,54 чал./км²
Тэлефонны код:043
Паштовы індэкс:6200–6229
Нумарны знак:M
Геаграфічныя каардынаты:50°52′0″ пн. ш. 5°41′0″ у. д. / 50.86667° пн. ш. 5.68333° у. д. / 50.86667; 5.68333 5°41′0″ у. д. / 50.86667° пн. ш. 5.68333° у. д. / 50.86667; 5.68333
Маастрыхт на мапе Нідэрляндаў
Маастрыхт
Маастрыхт
Маастрыхт
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.maastricht.nl/

Гісторыя

Брама Пекла

Ужо каля 500 г. да н. э. у раёне сучаснага Маастрыхту існавала кельцкае паселішча. У I стагодзьдзі да н. э. рымлянамі быў пабудаваны мост праз раку Маас, у сувязі з чым тут узьнік гандлёвы цэнтар. Пазьней, у III стагодзьдзі, ён быў пераўтвораны ў ваенны лягер — каструм. Такім чынам, Маастрыхт належыць да трох найстарэйшых гарадоў Нідэрляндаў. У наступным стагодзьдзі тонгерэнскі біскуп Сэрвацыюс перанёс цэнтар біскупства ў Маастрыхт, якім ён заставаўся да VIII стагодзьдзя, калі біскупы абралі сабе новую рэзыдэнцыю — Льеж. У сярэднявеччы ўладарамі гораду адначасова лічыліся біскуп льескі і герцаг Брабанту. У 1579 годзе быў захоплены і зруйнаваны гішпанцамі. У 1632 годзе Маастрыхт быў вызвалены ад гішпанцаў і ўвайшоў у склад Аб’яднаных правінцыяў. У 1673, 1748 і 1793 быў акупаваны французамі. У 1839 годзе, нягледзячы на геаграфічную блізкасьць да Бэльгіі, быў канчаткова замацаваны за Нідэрляндамі і стаў важным цэнтрам вытворчасьці керамікі. У 1976 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт. У 1992 годзе тут было падпісана пагадненьне аб стварэньні Эўразьвязу, вядомае як Маастрыхцкая дамова.

Славутасьці

  • Мост Сьвятога Сэрвацыюса (XIII стагодзьдзе)
  • Сярэднявечная Брама Пекла (Helpoort, XIII стагодзьдзе)
  • Базыліка Сьвятога Сэрвацыюса (VI—XIII стагодзьдзе)
  • Царква Сьвятога Яна са сваёй 75–мэтровай званіцаю
  • Базыліка Багародзіцы
  • Будынак Суда (1475 год)
  • Ратуша, пабудаваная ў стылі барока (1658—1664)
  • Фартэцыя Сьвятога Пятра (Sint Pieter) з выглядам на горад і яго навакольле

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Маастрыхтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў