беларускі пісьменьнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Касьцевіч.
Мака́р Краўцо́ў (сапр. Мака́р Мацьве́евіч Касьцевіч (Косьцевіч), іншыя псэўданімы: Язэп Сьвятазар[1]; 18 жніўня 1891 — пасьля 1939) — беларускі пісьменьнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзка-палітычны дзяяч. Аўтар словаў гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Дзядзька беларускага паэта Міхася Васілька.
Нарадзіўся ў вёсцы БаброўняГарадзенскага павету ў заможнай сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходзкую школу ў вёсцы Галавачы (Гарадзенскі павет), Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю (1910). Настаўнічаў на Гарадзеншчыне.
Удзельнік Першай сусьветнай вайны з 1915 году, пасьля вайсковай вучэльні ваяваў у расейскім войску на Паўночна-Заходнім фронце.
Беларуская Народная Рэспубліка
Дэлегат І Усебеларускага кангрэсу ад салдацкага камітэту 44-га армейскага корпусу Паўднёва-заходняга фронту (сьнежань 1917 году). Настаўнічаў у Менску (1917—1918). Выкладаў на курсах беларусазнаўства пры Менскай гарадзкой думе (1918). Настаўнічаў у менскіх беларускіх школах.
У 1918 годзе ўступіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Удзельнічаў у працы РадыБНР у Менску і Горадні (1918—1919). У пачатку 1919 году на Гарадзеншчыне — упаўнаважаны Міністэрства беларускіх спраў пры летувіскім урадзе, ствараў беларускія органы ўлады ў Сакольскім павеце. Пазьней вяртаецца ў Менск, працуе пры Літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы ЛітБел. Са сьнежня 1919 году ўваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі (БВК).
Удзельнік Слуцкага паўстаньня, узначальвае культурна-асьветны аддзел, займаўся справамі друку, быў загадчыкам паўстанцкае друкарні ў Клецку.
Сябра Галоўнай управы Таварыства беларускай школы ў 1936—1937 гадах. Арганізоўваў у родных мясьцінах беларускія канцэрты, спэктаклі. У 1930-х гадах адышоў ад літаратурнай творчасьці. Быў беспрацоўным.
Дакладныя зьвесткі пра абставіны сьмерці М. Краўцоўва не высьветлены. Паводле некаторых сьведчаньняў, ён быў закатаваны ў часе допытаў у савецкай турме ў Беластоку[2].
Сям’я
Жонка, варшавянка, у час нямецкай акупацыі была вязьнем канцлягэру. Памерла ў Вільні ў пачатку 1970-х. Да скону сваіх дзён размаўляла на беларускай мове[3].
Літаратурнаю дзейнасьць пачаў у 1918 годзе. Выступаў пад псэўданімамі Дзын-Дзылін, Звончык, Макар, Язэп Сьветазар, Picolo, Smreczyński; крыпт. З-ык, К.М., Кр. М., М.К.
Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9. // Краўцоў Макар
Апанас Цыхун. Лёс Макара Краўцова. // ЛіМ : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная газэта. — 3 красавіка 1992.
Вонкавыя спасылкі
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: