Малаяраславец

места ў Калускай вобласьці Расеі

Малаяраславец (па-расейску: Малоярославец) — места ў Калускай вобласьці Расеі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Малаяраславецкага раёну.

Малаяраславец
рас. Малоярославец
Герб МалаяраслаўцуСьцяг Малаяраслаўцу
Дата заснаваньня:XIV стагодзьдзе
Горад з:1776
Краіна:Расея
Суб’ект фэдэрацыі:Калуская вобласьць
Муніцыпальны раён:Малаяраславецкі
Плошча:18 км²
Вышыня:190 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць:30 638 чал.[1]
шчыльнасьць:1702,11 чал./км²
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:48431
Паштовыя індэксы:249091, 249096
Нумарны знак:40
Геаграфічныя каардынаты:55°0′0″ пн. ш. 36°28′0″ у. д. / 55° пн. ш. 36.46667° у. д. / 55; 36.46667 36°28′0″ у. д. / 55° пн. ш. 36.46667° у. д. / 55; 36.46667
Малаяраславец на мапе Расеі
Малаяраславец
Малаяраславец
Малаяраславец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.admmaloyaroslavec.ru

Гісторыя

24 кастрычніка 1812 году горад стаў арэнай кровапралітных бітваў паміж арміяй Напалеона і расейскімі войскамі пад камандаваньнем Кутузава. У ходзе 17-гадзіннага бою горад 8 разоў пераходзіў з рук у рукі, у выніку быў практычна цалкам зьнішчаны.

Падчас Другой сусьветнай вайны Малаяраславец падвергнуўся непрацяглай акупацыі (18 кастрычніка 1941 году быў узяты 19-й танкавай дывізіяй вэрмахту і вызвалены ў ходзе контрнаступленьня савецкіх войскаў 2 студзеня 1942 году). У ходзе баёў горад моцна пацярпеў.

7 траўня 2012 году ўказам Пуціна гораду было прысвоена ганаровае званьне «Горад воінскай славы»[2].

Галерэя

Крыніцы