Марыяна Стоўкс

аўстрыйская малярка

Марыяна Стоўкс (ням. і анг. Marianne Stokes; дзявочае прозьвішча Прайндльсбэргер, ням. Preindlsberger; 19 студзеня 1855, Грац, Штырыя, Аўстрыйская імпэрыя ― 13 жніўня 1927, Лёндан, Вялікабрытанія) ― аўстрыйская і брытанская мастачка канца віктарыянскай эпохі.

Марыяна Стоўкс / Marianne Stokes
Імя пры нараджэньні Марыяна Прайндльсбэргер / Marianne Preindlsberger
Дата нараджэньня 19 студзеня 1855(1855-01-19)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 жніўня 1927(1927-08-13)[1] (72 гады)
Месца сьмерці
Адукацыя Акадэмія мастацтва ў Грацы, Акадэмія мастацтва ў Мюнхэне
Занятак малярка, genre painter, history painter
Пад уплывам Прэрафаэліты

Жыцьцяпіс

Марыяна Прайндльсбэргер нарадзілася ў 1855 годзе ў аўстрыйскім Грацы[4].

У 1872 годзе пачала вывучаць маляваньне ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Грацы. Там яна сустрэла францускага мастака Макса Ленарта падчас навучальнай паездкі, які заахвоціў яе ў выбары кар’еры мастачкі. Яна паступіла ў Акадэмію прыгожых мастацтваў у Мюнхэне разам зь Вільгэльмам фон Ліндэншмітам. Пад уплывам мюнхэнскай школы яна стварыла такую карціну, як Träumendes Mädchen («Маленькая летуценьніца») у 1875 годзе[5].

Дзякуючы стыпэндыі яна навучалася і наведвала курсы ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, дзе патрапіла пад уплыў натуралісцкага кірунку, у прыватнасьці Ж. Баст’ена-Лепажа, вядомага сваімі працамі аб сельскім жыцьці[6].

У 1884 годзе Марыяна пазнаёмілася з брытанскім мастаком-пэйзажыстам Адрыянам Стоўксам. Яны ажаніліся і пераехалі ў Ангельшчыну[7].

Адрыян і Марыяна Стоўкс шмат падарожнічалі. Так у 1905 годзе яны правялі паўгады ў Славакіі, вандруючы па вёсках. Гэта быў плённы пэрыяд для абодвух: Адрыян маляваў пэйзажы з выявамі жывапісных домікаў і сцэнамі жніва, а Марыяна малявала партрэты мясцовых жыхароў, асаблівую ўвагу надаючы прадметам нацыянальнага адзеньня[8].

У 1923 годзе Марыяна Стоўкс стала чаліцай Каралеўскага таварыства акварэлістаў (Royal Watercolour Society)[9].

Памерла 13 жніўня 1927 году ў Лёндане. Пахаваная на каталіцкіх могілках у лёнданскім раёне Мортлэйк[10].

Творчасьць

У 1890-я гады мастачка ўсё часьцей знаходзіла крыніцу натхненьня ў сярэднявечных, рэлігійных і міталягічных сюжэтах. Ейная творчасьць сьведчыць пра ўплыў прэрафаэлітаў і мадэрнізму[11].

Маленькая летуценьніца, 1875
Мелісандра, 1895

З канца 1870-х і да 1900-х Стоўкс экспанавала свае карціны ў Каралеўскай Акадэміі і выйграла мэдаль на выставе 1893 году ў Чыкага. Яе лічылі адной зь вядучых мастачак у Вялікабрытаніі. Асабліва вядомыя былі ейныя працы, блізкія да прэрафаэлізму[12].

Крыніцы