Марыя Сапега

Польская грамадзкая дзяячка

Мары́я Крысьці́на Сапе́га (па-польску: Maria Krystyna Sapieha) са Зьдзяхоўскіх гербу «Равіч» (26 красавіка 1910, Сухаволя — 1 красавіка 2009[1], Польшча) — польская грамадзкая дзяячка, сузаснавальніца і прэзыдэнт фундацыі Ex Animo.

Марыя Сапега
Maria Krystyna Sapieha

Герб «Равіч»
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Марыя Крысьціна Зьдзяхоўская
Нарадзілася 26 красавіка 1910
Сухаволя
Памерла 1 красавіка 2009 (98 гадоў)
Пахаваная
Род Зьдзяхоўскія
Бацькі Ежы Зьдзяхоўскі
Марта з Блаўдзевічаў[d][2]
Муж Ян Андрэй Сапега
Дзеці
  • Ян Павал (1935)
  • Ежы Андрэй (1937—2010)
  • Яўстахі Пётар (1947—2005)[1]
Дзейнасьць грамадзкая дзяячка
Рэгаліі
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн Усьмешкі
Ордэн Усьмешкі

Жыцьцяпіс

Дачка міністра фінансаў Другой Рэчы Паспалітай Ежы Зьдзяхоўскага, жонка Яна Андрэя Сапегі.

Навучалася ў Вялікабрытаніі і Францыі. У 1937 з мужам пераехала з Скідзелю ў Ружанскую пушчу. У Ружанах Марыя Крысьціна адчыніла дзіцячы садок і школу для дзяўчынак зь бедных сем’яў[3].

Пасьля бальшавіцкага ўварваньня вымушаная была эміграваць у Летуву, адтуль у Францыю, дзе заангажавалася ў выведную працу на Францускі рэзыстанс[4], а таксама на заданьне Генэральнага штабу Войска польскага дзейнічала ў Італіі[4]. Тры гады правяла ў зьняволеньні ў Італіі й Нямеччыне, па вайне пераехала ў Лёндан да мужа і дзяцей.

Пазьней заснавала фундацыю «Дапамога польскім дзецям». У 1980-х роках падтрымлівала «Medical Aid for Poland» і «Polską Macierz Szkolną» ў Ангельшчыне. У 1992 року пераехала ў незалежную Польшчу. Таксама займалася дабрачыннасьцю ў фундацыі «Ex Animo» па дапамозе анкалягічна хворым дзецям[5].

У 2003 прыяжджала на Беларусь, дзе дапамагала ўзнаўляць ружанскі Траецкі касьцёл[3].

У 2008 выдала кнігу ўспамінаў «Маё жыцьцё, мой час»[6].

Узнагароды

Крыніцы