Мушкетэры (2014)

«Мушкетэ́ры» (па-ангельску: The Musketeers) — гістарычны прыгодніцкі тэлесэрыял BBC, створаны Джэсыкай Поўп і Адрыянам Годжзам. Галоўныя дзеючыя асобы — героі раману Аляксандра Дзюма «Тры мушкетэры»[3]. Дзеяньне адбываецца ў час дзеяньня раману, аднак сюжэт ня мае нічога падобнага з кнігай, акрамя галоўных герояў.

Мушкетэры
The Musketeers
Жанр прыгодніцкая драма
Стваральнік Adrian Hodges[d]
Заснаваны на Тры мушкетэры
Сцэнарыст Адрыян Годжыз
Рэжысэр
У ролях
  • Том Бэрк
  • Говард Чарльз
  • Сант’яга Кабрэра
  • Пітэр Капальдзі
  • Аляксандра Доўлінг
  • Раян Гэйдж
  • Тамла Кары
  • Мэймі МакКой
  • Люк Паскуаліна
  • Гуга Шпэер
Кампазытар Мюрэй Голд
Краіна Вялікабрытанія
Колькасьць сэзонаў 2
Колькасьць сэрыяў 10 (list of The Musketeers episodes[d])
Мова ангельская
Вытворчасьць
Прадусар Колін Ротэн
Месца здымак Прага, Кромержыж[d], Slavkov Castle[d], Ploskovice[d][2], Doksany[d][2], Страгоўскі манастыр[d][2] і Švihov Castle[d][2]
Даўжыня сэрыі 54—60 хв.
Трансьляцыя
Тэлеканал
На экранах 19 студзеня 2014 (10 гадоў таму) —
Фармат відэа 16:9[d]
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

Здымкі сэрыялу вяліся ў Чэхіі. Прэм’ера адбылася на тэлеканале BBC One 19 студзеня 2014[4]. У галоўных ролях — Люк Паскуаліна (д’Артаньян), Том Бэрк (Атос), Сант’яга Кабрэра (Араміс), Говард Чарльз (Партос) і Пітэр Капальдзі (кардынал Рышэльё)[5]. Першы сэзон складаецца зь 10 сэрыяў, вядуцца здымкі другога сэзону.

Сюжэт

Парыж, 1630 рок. Мушкетэры Араміс, Атос і Партос ды іхні новы сябар д’Артаньян служаць пад камандаваньнем капітана дэ Трэвіля на абароне караля і дзяржавы. Найпадступнейшыя ворагі, як зазвычай — кардынал Рышэльё ды мілэдзі дэ Ўінтэр…

Стварэньне

BBC заплянавала стварэньне сэрыялу пра мушкетэраў яшчэ ў 2007 року, але ўрэшце вытворчасьць пачалася ў 2012[6]. Паколькі ў Парыжы не засталося падыходзячай архітэктуры, у якасьці месца здымкаў ад пачатку плянаваўся Дублін. Пазьней была аддадзеная перавага Чэскай рэспубліцы, дзе сусьветныя войны ня зьнішчылі мноства гістарычных будынкаў. Шматлікія з гэтых жылых будынкаў былі арандаваныя на час здымак.

Большасьць падзеяў здымалася ў вёсцы Докшаны за 30 км ад Прагі, дзе былі пабудаваныя дэкарацыі пляцу ў Парыжы, некалькі вуліцаў і мушкетэрскі гарнізон. На тэрыторыі закінутага кляштару былі дадаткова зробленыя шынкі, спальні ды могільнік[7].

Ужо пасьля пачатку здымак першага сэзону Пітэр Капальдзі атрымаў ролю Дванаццатага доктара ў сэрыяле «Доктар Хто»[8], таму ў другім сэзоне «Мушкетэраў» кардынала Рышэльё ня будзе. Замест яго зьявіцца іншы антаганіст — Рафшор (Марк Ўорэн)[9].

У ролях

  • Том Бэрк — Атос
  • Сант’яга Кабрэра — Араміс
  • Пітэр Капальдзі кардынал Арман Рышэльё
  • Говард Чарльз — Партос
  • Аляксандра Доўлінг — Ганна Аўстрыйская
  • Раян Гэйдж — Людовік XIII
  • Тамла Кары — Канстанцыя Банасьё
  • Мэймі МакКой — мілэдзі дэ Ўінтэр
  • Люк Паскуаліна — д’Артаньян
  • Гуга Шпэер — капітан Трэвіль
  • Марк Ўорэн — Рашфор

Сьпіс сэрыяў

1 сэзон

№ сэрыіНазваРэжысэрАўтар сцэнаруПрэм’ераГледачоў у
Вялікабрытаніі (млн)[10]
1«Сябры і ворагі» Тобі ГэйнсАдрыян Годжыз19 студзеня 2014 (10 гадоў таму)9.28
Малады фэхтавальшчык д’Артаньян са сваім бацькам Аляксандрам едуць у Парыж, каб падаць каралю прашэньне. У карчме на іх нападаюць злодзеі, і Аляксандра забівае чалавек, які называе сябе «Атосам з мушкетэраў». Жадаючы адпомсьціць, д’Артаньян накіроўваецца ў Парыж забіць Атоса. Тым часам Атос, Партос і Араміс атрымліваюць ад Трэвіля задачу адшукаць зьніклы аддзел мушкетэраў. Па вяртаньні Атос сутыкаецца з д’Артаньянам, але неўзабаве арыштаваны за забойства. Кароль прыгаворвае Атоса да сьмерці. Каб даказаць ягоную невінаватасьць, Араміс і Партос карыстаюцца дапамогай д’Артаньяна, які здабывае лісты каралеўскіх пасланьнікаў, выкрадзеных гвардзейцам, які называе сябе Атосам. Д’Артаньян дапамагае мушкетэрам высьветліць ісьціну. 
2«Спрытнасьць рук» Тобі ГэйнсАдрыян Годжыз26 студзеня 2014 (10 гадоў таму)7.58
Мушкетэры інсцэнуюць арышт і зьняволеньне д’Артаньяна ў адной камэры з Вадзімам (Джэйсан Флемінг), злосным крымінальнікам, які ўцякае з турмы, скарыстаўшыся візытам каралевы. Вадзім плянуе ўсчаць народнае паўстаньне, забіўшы каралеўскую пару. Аднак Вадзім — майстар ашуканства, і ягоныя мэты болей крымінальныя, чымся палітычныя… 
3«Тавар» Саўл МэцштайнС’юзі Конклін2 лютага 2014 (10 гадоў таму)6.77
Трох мушкетэраў накіроўваюць у Гаўр, дзе яны мусяць арыштаваць напышлівага гандляра-падарожніка Эміля Банэра (Джэймз Кэліс), які павінен паўстаць перад каралём за парушэньне гандлёвага пагадненьня паміж Францыяй і Гішпаніяй. Вяртаньне ў Парыж ўскладняецца перасьледам сяброў і ворагаў Банэра. У адной з засадаў цяжка паранены Партос. Мушкетэры знаходзяць сховішча ў закінутым замку Атоса, дзе на апошняга наплываюць успаміны пра брата і мілэдзі дэ Вінтэр. Партос, акрыяўшы, прыходзіць у шаленства, даведаўшыся, якім таварам гандлюе Банэр… 
4«Добры жаўнер» Рычард КларкАдрыян Годжыз9 лютага 2014 (10 гадоў таму)6.14
Стары Арамісаў сябар Марзак (Джэй Джэй Філд), колішні мушкетэр, вяртаецца ў Парыж, каб забіць графа Савойскага (Вінсэнт Рыган), якога ён лічыць вінаватым у гібелі 20 мушкетэраў свайго аддзелу. Мушкетэры арыштоўваюць Марзака, а ён просіць дапамагчы высьветліць праўду, падчас чаго выяўляецца, што да падзеяў меў дачыненьне дэ Трэвіль. У той жа час яны абавязаныя абараняць бязьлітаснага графа, які прыехаў у Парыж дзеля падпісаньня пагадненьня з каралём Францыі. 
5«Вяртаньне дадому» Саўл МэцштайнДжэймз Дормэр23 лютага 2014 (10 гадоў таму)5.91
Пасьля п’янкі Партос ачуньвае побач зь целам забітага чалавека. Ён арыштаваны гвардзейцамі кардынала і прыгавораны да павешаньня за забойства. У апошні момант яго выратоўваюць невядомыя і прывозяць у Палац цудаў — зборышча вароў, канькалаў і курваў, — якім кіруе Шарон (Эшлі Ўолтэрз), стары знаёмы Партоса, які сам рос сіратою ў гэтым раёне. Заходзіць у Палац цудаў нават для Атоса, Араміса і д’Артаньяна небясьпечна, і яны намагаюцца разблытаць таямнічае забойства без Партосавае дапамогі… 
6«Выгнаньнікі» Эндзі ГэйБэн Гарыс2 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)5.62
Выгнаная за здраду маці караля Людовіка Марыя дэ Мэдычы (Тара Фіцжэральд) вяртаецца, каб выпрасіць абарону ад насланых забойцаў. Араміс і д’Артаньян у гэты час накіраваныя па маладую жанчыну Агнэс (Эмі Натэл) і яе дзіцёнка, якога перад іхнім прыбыцьцём выкрадаюць узброеныя людзі. Мушкетэры мусяць уратаваць дзіцёнка, каб са зьдзіўленьнем даведацца, каго яны пасланыя ахоўваць… 
7«Бунтаўніца» Рычард КларкДжэймз Пэйн9 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)5.69
Спрабуючы перадаць каралеве прашэньне, пад коламі каралеўскае карэты гіне маладое дзяўчо. У прашэньні заможная графіня Нінон дэ Лярок (Анабэль Ўоліс) просіць дазволіць жанчынам адукацыю і роўныя правы. Кардынал атрымлівае ад Каталіцкае царквы прапанову абвінаваціць графіню ў вядзьмарстве. Шляхцянка арыштаваная і дастаўленая ў суд, дзе ілжэсьведчаньне Мілэдзі дае падставу прыгаварыць «ведзьму» да сьмяротнага пакараньня. Мушкетэры мусяць знайсьці вінаватага ў таямнічым атручэньні кардынала на судзе, перш чым графіню спаляць на вогнішчы… 
8«Турнір» Фарэн БлэкбэрнС’юзі Конклін16 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)5.45
Вязень Лябарж (Віні Джонс), якога эскартуюць мушкетэры, забівае капітана гвардзейцаў кардынала, і варожасьць паміж мушкетэрамі і гвардзейцамі падае каралю ідэю вызначыць наймацнейшага на турніры паміж лепшымі мушкетэрам і гвардзейцам. Капітан дэ Трэвіль дзеля вызначэньня лепшага мушкетэра ладзіць турнір, але даведаўшыся, што кардынал запісаў у склад сваёй гвардыі Лябаржа, вырашае сам выступіць супраць яго на дуэлі… 
9«Вершнік б’е каралеву» Эндзі ГэйПітэр МакКена23 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)5.25
Кароль расчараваны немагчымасьцю каралевы мець дзяцей і марыць пра тое, каб ягонай жонкай была Шарлёта Мэлендорф (Шарлёта Гоўп). Каралева ў гэты час знаходзіцца на лекаваньні на водах, якія ацаляюць няплоднасьць, пад аховай мушкетэраў ратуецца ад спробы забойства ды, перасьледваная аддзелам нападнікаў, разам з Арамісам ды Атосам вымушаная шукаць прытулку ў жаночым кляштары. Нападнікі штурмуюць кляштар, у абароне якога двум мушкетэрам дапамагаюць манашкі, у той час як д’Артаньян з Партосам шукаюць падмацаваньня ў Парыжы і высьвятляюць, хто стаіць за нападам на каралеву… 
10«Мушкетэраў няпроста забіць» Фарэн БлэкбэрнАдрыян Годжыз30 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)5.27
П’яны Атос на мескай плошчы бярэ ў закладнікі сваю жонку Мілэдзі, за яе заступаецца ейны знаёмы д’Артаньян, і паміж сябрамі адбываецца раздрай. Кардынал і Мілэдзі вераць, што гэтак яны здолеюць рассварыць каралеўскіх жаўнераў. Мілэдзі вяртаецца ў трушчобы, каб папрасіць дапамогі свайго даўняга знаёмага Сарацына (Шон Пэртві) ў забойстве мушкетэраў, дзеля чаго апошні бярэ ў закладнікі Канстанцыю. Раскрытая ўся велічыня здрады кардынала супраць каралевы, але яе адказ бянтэжыць кардынала… 

2 сэзон

9 лютага 2014 року было прынятае рашэньне пра стварэньне 2 сэзону[11]. Здымкі пачаліся ў красавіку, адным з рэжысэраў стаў Джон Стрыклэнд[12].

Успрыняцьце

Сьпярша «Мушкетэры» атрымалі неадназначныя ацэнкі крытыкаў, але пасьля трэцяй сэрыі яны сталі больш пазітыўнымі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі