Мэдаль Францішка Скарыны

узнагарода Рэспублікі Беларусь

Мэда́ль Франці́шка Скары́ны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 року[1]. Пастановай Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь № 3727-XII ад 13 красавіка 1995 року ў палажэньне аб мэдалі былі ўнесеныя зьмены (ён пачаў разьмяшчацца не пасьля ўзнагародаў СССР, а пасьля мэдалю «За працоўныя заслугі»[2]). Мэдаль ізноў быў зацьверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 року № 49-З[3]. На сёньняшні дзень усё, што тычыцца дадзенага мэдаля, як і ўсіх астатніх беларускіх узнагарод, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 траўня 2004 року № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»[4].

Мэдаль Францішка Скарыны

Арыгінальная назвапа-беларуску: Медаль Францыска Скарыны
КраінаБеларусь
ТыпМэдаль
Каму ўручаеццаРаботнікі навукі, адукацыі і культуры
Падставы ўзнагароджаньняЗа выдатныя дасягненьні ў прафэсійнай дзейнасьці, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё і павелічэньне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народу
Статусуручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня20 красавіка 1989
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагародаМэдаль «За працоўныя заслугі»
Малодшая ўзнагародаМэдаль «За бездакорную службу»

Апісаньне

Мэдаль Францішка Скарыны мае форму круга дыямэтрам 32 мм. На вонкавым баку мэдаля разьмешчаныя рэльефная выява Францішка Скарыны і надпіс «Францыск Скарына», на адваротным баку — знак «сігнэт».

Мэдаль пры дапамозе вушка і колца злучаецца з простакутнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразы, унутраная ейная частка пакрыта муаравай стужкай зялёнага колеру, пасярэдзіне стужкі — жоўтая паласа нацыянальнага арнамэнту, стужка акаймаваная пазалочанай ніткай.

Мэдаль вырабляецца з тампаку[5].

Правілы ўзнагароджваньня

Мэдалём Францішка Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненьні ў прафэсійнай дзейнасьці, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё і множаньне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Мэдалём могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.

Некаторыя з узнагароджаных

1990

1991

1992

1993

1994

1995

1996

1997

1998

1999

2000

  • Веніямін Вацякоў
  • Уладзімер Агабекаў
  • Васіль Вераб’ёў
  • Гай Пікарда
  • Вольга Якушка

2001

2002

  • Іван Муравейка
  • Міхаіл Севярнёў
  • Валянціна Рахленка
  • Сяргей Жданок
  • Аркадзь Саўчанка
  • Іван Міско
  • Аркадзь Русецкі

2003

2004

2005

  • Ігар Алоўнікаў
  • Алег Чыркун
  • Валянціна Новак

2006

2007

2008

2009

2010

2011

2012

  • Аксана Волкава
  • Вадзім Гігін
  • Аляксандар Касьцючэнка
  • Ксенія Пагарэлая
  • Марк Фрэйдзін

2013

  • Алеся
  • Святлана Сітнікава

2014

  • Рамуальд Будрыс
  • Яўген Васілеўскі

2015

2016

  • Любоў Адаскевіч
  • Яўгені Алейнікаў
  • Аксана Салопава

2017

  • Алена Атрашкевіч
  • Аляксандар Далжэўскі
  • Барыс Донін

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі