Мікалай Ладуцька

беларускі дзяржаўны дзяяч

Мікала́й Алякса́ндравіч Ладу́цька (нар. 1959, Менск) — колішні старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту; генэрал-маёр.

Мікалай Ладуцька
М. Ладуцька ў 2010 годзе
М. Ладуцька ў 2010 годзе
Старшыня Менгарвыканкаму (мэр Менску)
10 чэрвеня 2009 — в. а.
з 25 чэрвеня 2010 — 6 лістапада 2014
Прэзыдэнт:Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар:Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік:Міхаіл Паўлаў
Наступнік:Андрэй Шорац
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:1959
Менск, БССР
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Айчыны III ступені мэдаль «За працоўныя заслугі»
ордэн Славы і гонару Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Мікалай Ладуцька скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяперашні БНТУ) у 1981 годзе і Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе. Працаваў у будаўніцтве і камсамольскім руху. У 2003 годзе стаў дырэктарам Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму і ўдзельнічаў у будаўніцтве новага будынку Нацыянальнай бібліятэкі[1], у 2006 годзе — галавой адміністрацыі Фрунзэнскага раёну. 24 верасьня 2007 году быў прызначаны намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму[2].

10 чэрвеня 2009 быў прызначаны выканаючым абавязкі старшыні Менгарвыканкаму ў сувязі зь перанесенай Міхаілам Паўлавым апэрацыяй[3]. 25 чэрвеня 2010 году быў прызначаны старшынём Менгарвыканкаму[4].

4 лістапада 2011 Аляксандар Лукашэнка прысвоіў Мікалаю Ладуцьку званьне генэрал-маёра[5].

6 лістапада 2014 вызвалены з пасады старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту[6].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Мікалай Ладуцькасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Мікалай Ладуцька(недаступная спасылка) - сайт Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (рас.)