Мікалай Рыжкоў

савецкі і расейскі палітык

Мікала́й Іва́навіч Рыжко́ў (па-расейску: Николай Иванович Рыжков, 28 верасьня 1929, Дылееўка, Дзяржынскі гарсавет, Данецкая вобласьць, УССР — 28 лютага 2024, Масква) — савецкі і расейскі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Большую частку кіраваньня Міхаіла Гарбачова займаў пасаду Старшыні СМ СССР (1985—1991). Сябра КПСС з 1956 па 1991 гады. Дэпутат Савету Саюза Вярхоўнага Савету СССР (1974—89 гг.) ад Сьвярдлоўскай вобласьці[7].

Мікалай Рыжкоў
27 верасьня 1985 — 14 студзеня 1991
ПапярэднікМікалай Аляксандравіч Ціханаў[d]
НаступнікВалянцін Сяргеевіч Паўлаў[d]
17 верасьня 2003 — 25 верасьня 2023
18 студзеня 2000 — 17 верасьня 2003
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:28 верасьня 1929(1929-09-28)[1]
Памёр:28 лютага 2024(2024-02-28)[2][3] (94 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:

Чалец Савету Фэдэрацыі РФ (з 2003 году), да 2011 года прэзыдэнт Расійскага саюзу таваравытворцаў. Нацыянальны Герой Армэніі (2008).

Жыцьцяпіс

Дума і Савет Фэдэрацыі

У сьнежні 1995 году абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Фэдэральнага Сходу Расеі другога скліканьня па Белгарадзкай аднамандатнай выбарчай акрузе № 62 ад блоку «Улада — народу». У думе ўзначальваў дэпутацкую групу «Народаўладдзе». Старшыня выканкаму Народна-патрыятычнага саюзу Расеі (НПСР).

У сьнежні 1999 году па гэтай жа акрузе абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы трэцяга скліканьня.

У верасьні 2003 году прызначаны прадстаўніком адміністрацыі Белгарадзкай вобласьці ў Савету Фэдэрацыі Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі. У сувязі з гэтым склаў паўнамоцтвы дэпутата Дзяржаўнай думы.

Старшыня Камісіі Савета Фэдэрацыі па натуральных манаполіях, чалец Камітэту па пытаньнях мясцовага самакіраваньня, сустаршыня расейска-армянскай камісіі міжпарляменцкай супрацы.

На пасяджэньні Савета Фэдэрацыі 1 сакавіка 2014 году прагаласаваў (гэтак жа, як і ўсе астатнія чальцы СФ) за выдачу дазволу Пуціну выкарыстаць пры патрэбе Ўзброеныя сілы на тэрыторыі Ўкраіны. Пры гэтым у сваім выступе так ацаніў падзеі:

Падзеі ва Украіне — гэта сапраўдны бунт. Карычневая чума захапіла ўладу[8]

17 сакавіка 2014 году трапіў пад санкцыі Эўразьвяза[9].

Рыжкоў і Беларусь

Мікалай Рыжкоў кіраваў ліквідацыяй аварыі на ЧАЭС. Злачынным зьяўляецца тое, што ўсё, што зьвязана з Чарнобыльскай катастрофай было строга-настрага было засакрэчана ад народу і абсалютнай большасьці мэдыцынскіх работнікаў. Гэтыя каманды паступалі асабіста ад Рыжкова[10]

Алесь Адамовіч расказваў, што пасьля аварыі на ЧАЭС старшыня Савету міністраў СССР Мікалай Рыжкоў завяршыў нейкую нараду словамі ўдзячнасьці беларусам:

«Пагутарыш з украінцамі — і адчуваеш сябе як выціснуты лімон: аднаго ў іх не хапае, другога, тое ім дай, гэтае падкінь. Бясконцыя прэтэнзіі і патрабаваньні. Іншая справа — беларусы: сказалі, нам нічога ня трэба, з Чарнобылем самі справімся!»[11]

.

Крыніцы

Літаратура