Нацыянальна-лібэральная партыя (Румынія)

румынская палітычная партыя

Нацыянальна-лібэральная партыя (па-румынску: Partidul Național Liberal) — кансэрватыўная палітычная партыя ў Румыніі. Другая паводле велічыні партыя ў краіне паводле стану на сярэдзіну 2023 году. Лічыцца, што партыя была адноўленая ў сярэдзіне студзеня 1990 году неўзабаве пасьля рэвалюцыі 1989 году і зрынаньня камуністычнага рэжыму ў Румыніі. Партыя лічыцца пераемніцай буйной палітычнай партыі з такой жа назвай, якая дзеяла ў пэрыяд з 1875 па 1947 гады ў Каралеўстве Румынія. Грунтуючыся на гэтай гістарычнай спадчыне, яна часта прэзэнтуе сябе як першую афіцыйна ўтвораную палітычную партыю ў краіне і як найстарэйшую лібэральную партыю ў Эўропе[1].

Нацыянальна-лібэральная партыя
па-румынску: Partidul Național Liberal
Выява лягатыпу
ЗаснавальнікЁн Брэтыяну[d]
Дата заснаваньня24 траўня 1875
Штаб-кватэра
Ідэалёгіякансэрватыўны лібэралізм[d], нацыянал-лібэралізм[d] і праэўрапеізм[d]
Колькасьць426 556
Афіцыйны сайтpnl.ro (рум.)

Ідэалёгія

Партыя афіцыйна прытрымліваецца дактрыны лібэралізму ў формах кансэрватыўнага лібэралізму[2] і лібэральнага кансэрватызму[3], выступаючы за эканамічную і сацыяльную лібэралізацыю. Партыя таксама займае праэўрапейскую пазыцыю. У апошнія гады яна больш засяроджваецца на эканамічным лібэралізме і мае цягу да пераходу ва ўнівэрсальную партыю. Акрамя таго, нацыянальна-лібэральная партыя таксама падтрымлівае кансэрватыўныя ініцыятывы і палітыку, якая скіраваная на маральныя і рэлігійныя аспэкты жыцьця. У адрозьненьне ад сваіх заходніх калегаў, партыя мае большыя нацыяналістычныя і традыцыяналісцкія погляды ў сацыяльных пытаньнях, як то правы ЛГБТ[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі