Нейромонах Феофан

Расейскі музычны гурт

«Нейромона́х Феофа́н» (па-беларуску: Нэўраманах Феафан) — музычны праект з Санкт-Пецярбургу, выконвае музыку ў стылі электрапопу з элемэнтамі фолку[1]. Калектыў папулярны ў інтэрнэце і займеў статус інтэрнэт-мэма. Удзельнікі гурту захоўваюць ананімнасьць.

Нейромонах Феофан

Нэўраманах Феафан (2016)
Інфармацыя
Гады2009 — цяпер
АдкульСанкт-Пецярбург Санкт-Пецярбург
Моварасейская
Жанр(ы)электрапоп, фолк
http://neurofeofan.ru/

Выступы Нэўраманаха Феафана стылізаваныя пад расейскія народныя гулі з масоўкай, абутай у лапці, анучы(ru), касавароткі і сарафаны. Тэкст песьняў Феафана збыткаваны славянізмамі і састарэлымі словамі, а вакал адметны характэрным оканьнем. Свае песьні Нэўраманах выконвае сьпеўна, а ў музыцы балалайка суседнічае з драм-н-бэйсавымі басамі.

Мінуўшчына

У 2009 року паэт-песеньнік Феафан і дыджэй Нікадзім дамовіліся стварыць супольны праект. Удзельнікі гурту захоўваюць ананімнасьць. Феафан выступае ў кліпах і на канцэртах з тварам, закрытым капюшонам, з накладной барадой, апранутым у падобным да схімы балахон, з кіем у руках. Сваю музыку самі ўдзельнікі характарызуюць як «драм-н-бэйс».

У 2015 року музыкі выдалі дэбютны альбом «В душе драм, в сердце светлая Русь» (бел. У душы драм, у сэрцы сьветлая Русь), перад гэтым зладзіўшы гастролі па Расеі й Беларусі. Альбом быў успрыняты ўхвальна, увайшоўшы ў топ-10 расейскага iTunes[1][2], а ў канцы року Нэўраманах Феафан быў названы расейскім незалежным выканаўцам году паводле вэрсіі сэрвісу Яндекс.Музыка[3][4].

У 2016 року выйшаў другі альбом «Велики силы добра» (бел. Сілы дабра вялікія)[5].

Дыскаграфія

Альбомы

  • 2015 — «В душе драм, в сердце светлая Русь»
  • 2016 — «Велики силы добра»

Самотнікі

  • 2015 — «Притоптать»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі