Павал Латушка

беларускі дыплямат, палітык

Павал Паўлавіч Латушка (нар. 10 лютага 1973; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дыплямат, амбасадар Беларусі ў Францыі (2012—2019). Працаваў міністрам культуры Рэспублікі Беларусь з чэрвеня 2009 году па лістапад 2012[3] году.

Павал Латушка
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Францыі
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019
Прэзыдэнт:Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар:Міхаіл Мясьніковіч
Наступнік:Ігар Фісэнка
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЭСКА
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019
Прэзыдэнт:Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар:Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік:Аляксандар Паўлоўскі
Наступнік:Ігар Фісэнка
Міністар культуры Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2009 — 16 лістапада 2012
Прэзыдэнт:Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар:Сяргей Сідорскі
Папярэднік:Уладзімер Матвяйчук
Наступнік:Барыс Сьвятлоў
Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы
6 сьнежня 2002 — 31 кастрычніка 2008
Прэзыдэнт:Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік:Мікалай Крэчка
Наступнік:Віктар Гайсёнак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:10 лютага 1973 (51 год)
Менск, Беларуская ССР, СССР
Сужэнец:1) Натальля Латушка[1] (разьвёўся), 2) Аляксандра Латушка (з 2014 г.)[2]
Дзеці:дачка Яна
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

У 1990 вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля першага курсу перавёўся на юрыдычны факультэт, які скончыў у 1995. Завочна ў 1996 скончыў Менскі лінгвістычны ўнівэрсытэт. Вывучыў польскую й анґельскую мовы. За часам студэнцтва стаў сябрам Таварыства беларускае мовы[4].

У замежнай службе з 1995 году. Працаваў аташэ Дагаворна-прававога ўпраўленьня Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь (1995—1996), віцэ-консулам Генэральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку (1999—2000). У 2000 выконваў абавязкі кіраўніка гэтага Генэральнага консульства. Затым вярнуўся ў Менск, у 2000—2002 гадох быў прэс-сакратаром Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

Са сьнежня 2002 — Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча замест зьнятага з пасады Мікалая Крэчкі. Стаў наймаладзейшым у гісторыі беларускім амбасадарам[5][6]. Адстаўлены быў 31 кастрычніка 2008 году[7].

4 чэрвеня 2009 году прызначаны міністрам культуры Рэспублікі Беларусь[8]. На пасадзе міністра перавёў справаводзтва ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь на беларускую мову[9].

16 лістапада 2012 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Францыі й па сумяшчальнасьці пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЭСКО[10]. 20 траўня 2013 году стаў дадаткова прызначаным амбасадарам у Гішпаніі й Партугаліі па сумяшчальнасьці[11]. У 2008 годзе ўзнагароджаны ордэнам Марыі Магдаліны (II ступені) Польскае Праваслаўнае Царквы[12]. Адстаўлены 15 студзеня 2019[13].

6 сакавіка 2023 году ў Менскім гарадскім судзе Латушку завочна прызначылі 18 гадоў калёніі[14].

Сям’я

У 1-ым шлюбе[1] ёсьць дачка — Я́на[15].

На пачатку 2014 г. у Парыжы (Францыя) пабраўся 2-ім шлюбам. Выхоўваў старэйшую дачку ад 1-га шлюба й малодшага сына[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі