Партал:Матэматыка/Біяграфія

Соф’я Кавалеўская
Соф’я Кавалеўская

Соф’я Васільеўна Кавалеўская (па-расейску: Софья Васильевна Ковалевская, у дзявоцтве Корвін-Крукоўская; *15 студзеня [ст. ст. 3 студзеня] 1850 г., Масква — †10 лютага [ст. ст. 29 студзеня] 1891 г., Стакгольм) — матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка беларускага паходжаньня, з сям’і генэрала В. В. Корвін-Крукоўскага, які паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Яна была прафэсарам Стакгольмскага ўнівэрсытэту (1884 г.), чалец-карэспандэнт Пецярбурскай акадэміі навук (1889 г.). Соф’я Кавалеўская — першая жанчына-прафэсар ў Расейскай імпэрыі і Паўночнай Эўропе, а таксама першая ў сьвеце жанчына-прафэсар матэматыкі. - Раньняе дзяцінства і юнацтва правяла ў радавым маёнтку бацькі ў вёсцы Палібіна Віцебскай губэрні...:::::::::::::::: чытаць далей