Пракурор

Пракурор (лац. procurare — «клапаціцца») — галоўны законны прадстаўнік абвінавачваньня ў краінах рамана-германскай прававой сям’і з сыстэмай сьледзтва або ў краінах ангельска-амэрыканскай прававой сям’і, якія прынялі спаборную сыстэму. Абвінавачваньне — бок, які адказвае за выклад довадаў супраць асобы, якая абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня, у ходзе судовага разбору па крымінальнай справе. Функцыі пракурораў у розных краінах розныя й шмат у чым вызначаюцца ўмовамі, якія гістарычна склаліся.

Беларусь

Асноўны артыкул: Пракуратура Беларусі

У 2001 годзе ў Беларусі на пратэст пракурораў скасавалі 2229 незаконных прававых актаў: 1050 аб адміністрацыйных правапарушэньнях, 490 аб працы, 31 аб жытле, 20 аб мясцовым самакіраваньні[1].

26 сакавіка 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 137, паводле якога 1 верасьня 2014 году скасавалі Беларускую вайсковую пракуратуру і 11 міжгарнізонных вайсковых пракуратураў. Іх паўнамоцтвы ўсклалі на Генэральную пракуратуру Беларусі і тэрытарыяльныя пракуратуры[2].

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Raoul Muhm, Gian Carlo Caselli (Hrsg.). Die Rolle des Staatsanwaltes Erfahrungen in Europa — Il ruolo del Pubblico Ministero Esperienze in Europa — Le role du Magistrat du Parquet Expériences en Europe — The role of the Public Prosecutor Experiences in Europe. — Vecchiarelli Editore Manziana (Roma) 2005 ISBN 88-8247-156-X
  • Raoul Muhm. The role of the Public Prosecutor in Germany // The Irish Jurist | Volume XXXVIII | New Series 2003 , The Law Faculty, University College, Dublin

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Пракурорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў