Сьпіс прэзыдэнтаў Славаччыны

(Перанакіравана з «Прэзыдэнт Славаччыны»)

Прэзыдэ́нт Слава́ччыны — кіраўнік дзяржавы ў Славаччыне, якія ажыцьцяўляе ў асноўным цырыманіяльныя функцыі, у прыватнасьці, прызначае прэм’ер-міністра.

Гісторыя

Штандар прэзыдэнта Славаччыны

Упершыню пасада прэзыдэнта зьявілася ў Першай Славацкай рэспубліцы ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. Першым і адзіным прэзыдэнтам быў з 26 кастрычніка 1939 па красавік 1945 году Ёзэф Ціса.

Пасьля распада Чэхаславаччыны паўнамоцтвы прэзыдэнта прыняў на сябе прэм’ер-міністар Уладзімір Мэч’яр, пасьля чаго Міхал Ковач быў абраны прэзыдэнтам на пяцігадовы тэрмін парлямэнтам. Калі пасьля сканчэньня яго паўнамоцтваў парлямэнт ня змог абраць яго пераемніка, абавязкі прэзыдэнта прынялі прэм’ер-міністар і сьпікер парлямэнту. Пасьля таго, як парлямэнт цягам году ня змог узгадніць кандыдатуру прэзыдэнта, былі ўнесены папраўкі ў канстытуцыю, паводле якіх прэзыдэнт абіраецца ўсеагульным галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін па сыстэме двух тураў. Для перамогі неабходна атрымаць 50% галасоў.

Рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Славаччыны зьяўляецца збудаваны ў 1760 годзе Палац Грасалкавічаў.

Сьпіс прэзыдэнтаў

ПрэзыдэнтУступіў на пасадуПакінуў пасаду
1 Міхал Ковач2 сакавіка 19932 сакавіка 1998
2 Рудальф Шусьцер15 чэрвеня 199915 чэрвеня 2004
3 Іван Гашпаравіч15 чэрвеня 200415 чэрвеня 2014
4 Андрэй Кіска15 чэрвеня 201415 чэрвеня 2019
5 Зузана Чапутава15 чэрвеня 2019

Прэм’ер-міністар і сьпікер парлямэнту, якія выконвалі абавязкі прэзыдэнта:

Вонкавыя спасылкі