Рагінь (зьніклае паселішча)

Рагі́нь — зьніклае паселішча, якое месьцілася на памежжы сучасных Хвойніцкага і Рэчыцкага раёнаў Гомельскай вобласьці Беларусі.

Рагінь
лац. Rаhiń
Дата заснаваньня:перад 1659 годам
Краіна:Беларусь
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:

Карона Каралеўства Польскага

Імаверна, wieś Rohiń заснаваная ў тыя часы, калі Хвойніцкія добры належалі берасьцейскаму ваяводзе пану Максыміліяну Бжазоўскаму. Пра тое вядзецца ў дакумэнце 1764 году што да памежных канфліктаў князёў Шуйскіх, уладальнікаў вёсак Вялікі Бор, Княжа[a], Рагінь, Цярэнцевічы ў Оўруцкім павеце Кіеўскага ваяводзтва Кароны, з панамі Аскеркамі, уладальнікамі суседняй вёскі Ізбынь у Вялікім Княстве Літоўскім[2]. М. Бжазоўскі спачыў у 1659 годзе. Ад таго часу пакуль можна адлічваць гісторыю памежнай сядзібы Рагінь.

Расейская імпэрыя

У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) паселішча апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3].

Згодна з расейскай рэвізіяй 1795 году, у 3 дварах вёскі Рагінь, «состоящей под казённым присмотром», прыналежнай пані Людвіцы з князёў Шуйскіх, жонцы абознага Караля, Прозаравай, жылі 10 падданых мужчынскага і 16 жаночага полу. Прозьвішчы — Кукальнік, Сошчанка, Казубенка, Рыпіна[4]. У крыніцы 1796 году сказана яшчэ, што колішнія добры Людвіка Прозара[b], у пераліку якіх і вёска Рагінь, перайшлі былі «в казну», але «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе[c] Прозаравай[6].

Далёкі хутар Рагінь у духоўным апякунстве ксяндза Тэадора Чабаноўскага. 1798 г.
Ізбынь, Рагінь, Вялікі Бор, Амелькаўшчына, Дубровіца, Рашаў на пляне 1800 г.

У мэтрычных кнігах Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ёсьць запіс 31 студзеня 1798 году аб хросьце ксяндзом Бруна Лявіцкім, манахам ордэну братоў-прапаведнікаў (дамініканаў), які служыў тады капэлянам у Хвойніках, немаўляці Ксеніі, дачкі сялянаў Анікея і Матроны Кузенкаў (Казубенкаў?) зь вёскі Рагінь, а кумамі былі Ярэмій Даманчук і Катарына Кукальнікава. Хвойніцкі вікары Тэадор Чабаноўскі 4 ліпеня таго ж году ахрысьціў народжаную днём раней у вёсцы Вялікі Бор Марыяну, дачку сялянаў з хутару Рагін Паўла і Катарыны Захарчыкаў, кумамі пры тым — Нічыпар Дрозд і Марыяна Абадова[7]. Пазначанае паселішча і на схематычным пляне Рэчыцкага павету Менскай губэрні, складзеным каля 1800 году.

Лесьнічоўка Рагінь на мапе А. Фіцінгофа 1846 г.
Рагінь на мапе Ф. Шубэрта 1850 г. з пазьнейшымі праўкамі.

На вайскова-тапаграфічнай мапе Менскай губэрні А. К. Фіцінгофа 1846 году пазначана, што Рагінь тым часам — лесьнічоўка. Прысутнае паселішча і на мапе Ф. Ф. Шубэрта сярэдзіны-другой паловы XIX ст.

У парэформавы пэрыяд паселішча адміністрацыйна належала да Хвойніцкай воласьці.

У 1887 годзе, калі абцяжараны даўгамі маёнтак Хвойнікі Канстанціна Прозара быў прададзены расейскім купцам з Арлоўскай губэрні, карачаўскаму Міхаілу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Курындзіну, у пераліку ўгодзьдзяў названы і фальварак Рагінь[8].

На 1909 год у даведніку «Список населённых мест Минской губернии» яшчэ згаданае ўрочышча Рагінь Хвойніцкай воласьці, дзе ў 1 двары было 5 жыхароў[9].

Найноўшы час

Урочышча Падрагін на мапе Гомельскай вобласьці 1976 г.

Для савецкіх часоў ёсьць пакуль згадка пра ўрочышча Падрагін на мапе Гомельскай вобласьці БССР 1976 году, складзенай паводле здымки 1951 г., абноўленай у 1974 г. Але гэта хіба мясцовасьць, побач зь якой калісьці існавала паселішча Рагінь.

Заўвагі

Пэўна, ня з тых часоў. Гэта — байка. Самое ж урочышча Княжа (Княж) пазначана на мапе савецкіх часоў ажно ў 1976 г.
  • ^ Тут, напэўна, дапушчана памылка прачытаньня тэксту рэвізіі, бо ў ёй згаданая Людвіка.
  • ^ Француская форма імя прысутнічае ў паперах імпэратрыцы Кацярыны ІІ, у лістах яе генэралаў і самой Людвікі Канстанцыі[5]
  • Крыніцы

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаВікіпэдыя:ФорумСпэцыяльныя:Апошнія зьменыКарлес ПудждэмонЮрай ЦінтулаЯўгенія ЯнішчыцСпэцыяльныя:ПошукВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюПрыназоўнікІван ЧыгрынаўВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларусьДругая сусьветная вайнаШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/СучасныяВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВікіпэдыяАлег ЖданЎАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіЖывіляПошукавая аптымізацыяДапамога:ЗьместІмёны ліцьвінаўІгар СідарукМіраслаў ЛазоўскіГутаркі ўдзельніка:RiwaiНазоўнік16 траўняФранц БайрасСьпіс гарадоў БеларусіАлесь СавіцкіІсьляндзкі коньЗямля пад белымі крыламіВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаВікіпэдыя:СуполкаБісэксуальная парнаграфіяУдзельнік:Riwai