Рэакцыя хімічнага пераносу

Рэа́кцыя хімі́чнага перано́су, газатра́нспартная рэа́кцыя — працэс хімічнай ачысткі і крышталізацыі нелятучых кампанэнтаў[1] з удзелам нясучага (газападобнага) кампанэнту.

Крышталі золата, сынтэзаваныя хімічным пераносам у хлёрнай атмасфэры
Схематычная дыяграма працэсу РХП. Пункт A — рэакцыя між пачатковым матэрыяламі транспартным агентам для стварэньня лятучых пераходнікаў. Пасьля гэтыя пераходнікі вольна перамяшчаюцца ўнутры трубкі з дапамогай дыфузіі ці канвэкцыі (пункт B), а калі дасягаюць пункту C, некаторыя газавыя віды рэагуюць з утварэньнем цьвёрдага прадукту.

Пры газатранспартных рэакцыях прынамсі рэагуючы кампанэнт і прадукт рэакцыі зьяўляюцца газападобнымі. Іншы кампанэнт можа быць целам у цьвёрдым ці вадкім стане. З дапамогаю зьмены тэмпэратурных зонаў можна зьмяняць кірунак працяканьня рэакцыі.

Гэтая тэхніка адрозная ад хімічнага асаджэньня з паравага асяродзьдзя, якое звычайна выклікае раскладаньне малекулярных прэкурсораў (напр. SiH4 → Si + 2H2) і дае канформныя пакрыцьці.

Газатранспартныя рэакцыі першапачаткова распрацаваныя як мэтад у 50-х роках XX стагодзьдзя для сынтэзу і вырошчваньня крышталаў неарганічных злучэньняў[2].

Крыніцы